Свет2525

Маск ужо прапануе Зяленскаму «амністыю ў нейтральнай краіне» ў абмен на «аднаўленне дэмакратыі» ва Украіне

Амерыканскі мільярдэр Ілан Маск падтрымаў тэзісы пра тое, што прэзідэнт Украіны нібыта не хоча перамоваў аб спыненні вайны, бо баіцца страціць уладу, і высунуў ідэю аб «амністыі» для яго ў абмен на «аднаўленне дэмакратыі ва Украіне», заўважыла «Еўрапейская праўда».

Ілан Маск. Фота: Getty Images

Ілан Маск пракаментаваў паведамленне прыхільніка Дональда Трампа ў сацсетцы X, які назваў прэзідэнта Украіны дыктатарам і выказаў ідэю, што Зяленскі баіцца страціць уладу ў выпадку спынення вайны, таму што пасля прайграе выбары і можа апынуцца ў турме за «адмыванне грошай», таму, маўляў, яму выгадна «далей адпраўляць украінцаў паміраць у гэтай мясарубцы».

Маск перапосціў гэты твіт са сваім каментаром.

«Праўда. Як бы непрыемна гэта ні было, Зяленскаму трэба прапанаваць нейкую амністыю ў нейтральнай краіне ў абмен на мірнае аднаўленне дэмакратыі ва Украіне», — напісаў Маск.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, гаворачы аб пагадненні пра завяршэнне вайны ва Украіне, выказаў меркаванне, што ўкраінскі прэзідэнт можа «не пратрымацца вельмі доўга», калі не захоча заключыць мірнае пагадненне.

За апошнія тыдні Трамп некалькі разоў назваў прэзідэнта Украіны дыктатарам і заявіў, што Зяленскі павінен дзейнічаць хутка, калі Украіна хоча выжыць як краіна. Аднак за дзень да візіту Зяленскага ў ЗША Трамп ужо выказаў здзіўленне, што называў Зяленскага дыктатарам.

Каментары25

  • Пытаннечка і адказік
    04.03.2025
    Як тупенькаму стаць мільярдэрам? Адказ: для гэтага трэба мець празмерны ўзровень цынізму, нахабства і хітрасці.
  • Answer
    04.03.2025
    Слабо предложить такое путину?
  • Andrew
    04.03.2025
    Маск в своём сумашедствии уже давно превратился в посмешище, высказывания которого все больше убеждают в том, что ему пора обратиться к психиатрам.

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах9

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

«Нафтан» працягвае працаваць з гіганцкімі стратамі

У Магілёве зносяць першую гарадскую электрастанцыю, каб уціснуць жылы дом у гістарычным цэнтры4

На Польшчу — да 15 гадзін, у Літву — без чэргаў. Чаго чакаць пасажырам аўтобусаў на мяжы?1

Кухня нядрэнная, віно на здароўе, але ў чым галоўнае пытанне будучага канклава?2

Так выглядае самая бюджэтная аднапакаёвая кватэра ў Мінску1

У пятніцу амплітуда тэмператур склала 12 градусаў

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары3

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах9

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць