Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які мяняе парадак накіравання насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, паведамілі ў прэс-службе палітыка. Указ № 104 падпісаны 11 сакавіка.

Дакументам уносяцца змены ва ўказ ад 28 жніўня 2006 года № 542 «Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва», а таксама ў Палажэнне аб парадку накіравання насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, зацверджанае гэтым указам.
Цяпер пры выдзяленні пуцёўкі з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў дзіцяці на сумеснае санаторна-курортнае лячэнне з бацькамі выключаюцца неадназначныя трактоўкі права яе паўторнага атрымання ў бягучым годзе ў некалькіх месцах (работы і жыхарства).
Акрамя таго, рэгулююцца пытанні саступкі (перадачы) атрыманай і аплачанай пуцёўкі іншай асобе.
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары