Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) і буйныя гандлёвыя сеткі падпісалі пагадненне аб падаўжэнні тэрміну надання сацыяльных зніжак уразлівым катэгорыям насельніцтва. Пра гэта паведаміла прэс-служба МАРГ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Contributor Getty Images
Упершыню пагадненне аб сацыяльных зніжках было заключана ў студзені 2022 года, а пасля таго яно працягваецца кожны квартал.
У праграме ўдзельнічаюць 14 гандлёвых сетак, якія даюць зніжкі ўразлівым катэгорыям насельніцтва памерам да 10%.
Да канца 2024-га агульная сума нададзеных зніжае набліжалася да 100 мільёнаў рублёў.
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары