Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падымае стаўкі ў гандлёвай вайне з Кітаем — цяпер мыты супраць ягонай прадукцыі будуць складаць ужо не 104, а 125%.

«Ва ўмовах адсутнасці павагі, якую Кітай праяўляе да сусветных рынкаў, я прыняў рашэнне неадкладна павялічыць тарыф, які спаганяецца з Кітая Злучанымі Штатамі Амерыкі, да 125%. Спадзяюся, што ў бліжэйшай будучыні Кітай усвядоміць: часы, калі можна было абкрадаць ЗША і іншыя краіны, мінулі — гэта больш непрымальна, нежыццяздольна», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.
Новыя тарыфы Трамп уводзіць пасля таго, як Кітай на амерыканскія 104% адказаў сваімі 84%.
У той жа час павышэнне тарыфаў для астатніх краін часова адмяняецца.
«У адрозненне ад гэтага, з улікам таго, што больш за 75 краін звярнуліся да прадстаўнікоў Злучаных Штатаў, уключаючы Дэпартаменты гандлю, фінансаў і гандлёвага прадстаўніцтва ЗША (USTR), каб пачаць перамовы адносна пытанняў, звязаных з гандлем, гандлёвымі бар’ерамі, тарыфамі, валютнымі маніпуляцыямі і неманетарнымі тарыфамі, і з улікам таго, што гэтыя краіны, паводле маёй настойлівай рэкамендацыі, не ўжылі ў адказ ніякіх мераў супраць ЗША, я санкцыянаваў 90-дзённую паўзу і значнае зніжэнне ўзаемнага тарыфу на гэты перыяд — да 10%, што таксама ўступае ў сілу неадкладна».
Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі першую хвалю новых тарыфаў на імпарт з ЗША
Першы дзень вялікіх тарыфаў Трампа: інвестары пазбаўляюцца ад даляра і аблігацый ЗША
Кітай уводзіць пошліны ў памеры 84% на тавары з ЗША
Трамп пра краіны, супраць якіх увёў пошліны: Яны тэлефануюць, дупу мне цалуюць, хочуць заключыць здзелку
Тарыфы Трампа ўступілі ў сілу
ЗША ўвялі супраць Кітая тарыфы 104%
Каментары
А як жа $, які Амерыка прымушае выкарыстоўваць іншым краінам, у той самы час печатаючы яго? І пагражае наступствамі, калі хтосьці жадае адказацца.
Выкарыстоўванне $ гэта падаткі на ўсе краіны.
«Я прапаную прэзыдэнту Трампу вывучыць, як Рональд Рэйган перамог бальшавіцкую імпэрыю. Ён зрабіў гэта, як мы ведаем, без адзінага стрэлу, але ў яго была супэрзброя — нафта».
-Майкл Рэйган.