Яшчэ ў адным мінскім квартале збіраюцца знесці ўсе двухпавярховікі. Ідзе грамадскае абмеркаванне
У сталіцы пазбаўляюцца ад двухпавярховых дамоў 20 стагоддзя. Цяпер узяліся за жылыя дамы ў раёне Лагойскага тракту. Пад знос хочуць адправіць 25 жылых дамоў.

З 16 па 30 красавіка 2025 года ў Мінску праходзіць грамадскае абмеркаванне змен у праекце дэталёвага планавання тэрыторыі, якая знаходзіцца ў межах вуліц Кальцова, Лагойскага тракту, Шырокай і Усходняй. Гаворка ідзе пра ўчастак плошчай 21,9 гектара ў Савецкім раёне сталіцы.
Гэта тэрыторыя адносіцца да зоны шматкватэрнай жылой забудовы. Яе атачаюць важныя гарадскія магістралі — Лагойскі тракт і вуліца Шырокая, а таксама вуліцы Кальцова і Усходняя. Па паўднёва-ўсходнім краі праходзіць трамвайная лінія. Раён мае добрую транспартную сувязь і вялікі патэнцыял для развіцця.
Пад знос у бліжэйшыя гады хочуць адправіць 25 двухпавярховых дамоў. Праз некалькі гадоў павінны знікнуць усе малапавярховікі квартала.
Таксама знесці збіраюцца 5 адміністрацыйных будынкаў — будынак ЖРЭА Савецкага раёна на Усходняй, 190, будынак ЖЭУ №3 на Паліграфічнай, 29, адміністрацыйны будынак на Паліграфічнай, 31а, Ваенны камісарыят Мінскага раёна на Кальцова, 15a і будынак «Мінскводабуд» на Шырокай, 4.
Замест усіх гэтых будынкаў будуць узведзены шматкватэрныя жылыя дамы, у квартале з'явяцца шматузроўневыя гаражы-стаянкі і модулі для зарадкі электрамабіляў.
Адзначаецца, што да 2030 года колькасць насельніцтва квартала можа павялічыцца з 5 да 6,5 тысячы чалавек.


Дзе азнаёміцца і як пакінуць свае прапановы
Паглядзець экспазіцыю праекта можна з 16 па 30 красавіка па буднях з 9:00 да 20:00, у суботу — з 9:00 да 13:00 (акрамя нядзелі) у фае будынка адміністрацыі Савецкага раёна (вул. Дарашэвіча, 8).
Таксама праект будзе прадстаўлены на сайце адміністрацыі Савецкага раёна: sov.minsk.gov.by у раздзеле «грамадскія абмеркаванні». Прэзентацыя праекта будзе даступная анлайн з 18 па 30 красавіка.
Свае заўвагі і прапановы можна дасылаць у пісьмовым або электронным выглядзе з пазнакай «грамадскае абмеркаванне»:
-
паштовы адрас: г. Мінск, вул. Дарашэвіча, 8, каб. 213;
-
электронная пошта: [email protected].
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары
20 год канцэпцыі агрэсіўнага ўшчыльнення Мінска. І 20 год агрэсіўнага плявузгання "У Мінску больш будаваць не будзем". Кажуць адно, робяць другое.
Калі ты не бачыш тут перспектыў, усё проста: спыні ўсе аднаўленні ПДП з грамадскімі абмеркаваннямі, спыні новае будаўніцтва, замарозь "Паўночны бераг", планы на "Зялёны бор" і г.д.
Толькі адна кампанія А100 робіць для людзей. Астатнія безгустоўныя манкурты
>за такое гнаць трэба
Ну так, так, вязьні канцлягеру будуць гнаць вартавых на вежах за тое што яны іх запхалі ў баракі з недахопам выгод. І занадта шэрае адзеньне выдалі. І мяса не выдаюць на вечар. Як жа так! Трэба напісаць скаргу ў райвыканкам СС і падаць у "суд". А можа нават сабрацца, прайсьці маршам ад барака нумар 3 да барака нумар 13 ды падараваць вартаўнікам кветкі ў знак пратэсту. Кожны раз такое чытаю і не ведаю ці то сьмяяцца, ці то плакаць ад таго як суайчыннікі ўспрымаюць рэальнасьць.