Грамадства99

Кіраўнік МУС Польшчы выключыў адкрыццё пунктаў пропуску да змены палітыкі беларускіх уладаў

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк выключае адкрыццё пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю да змены палітыкі Мінска і спынення міграцыйнага ціску. Пра гэта ён заявіў у суботу раніцай падчас візіту ў Баброўнікі, дзе размешчаны адзін з закрытых пунктаў, піша Reform.news.

Семоняк прызнаў, што закрыццё пунктаў пропуску [на беларуска-польскай мяжы дзейнічае адзін пункт пропуску для легкавога транспарту і аўтобусаў і асобны для грузавога — НН] аказвае негатыўны ўплыў на сацыяльнае і эканамічнае жыццё памежных рэгіёнаў. Ён адзначыў, што кіраўніцтва Падляскага ваяводства пры ўдзеле міністэрстваў распрацоўвае розныя крокі для падтрымкі мясцовых прадпрымальнікаў. Аднак, паводле яго слоў, адказ ляжыць у польска-беларускіх адносінах.

«Пакуль Беларусь будзе паводзіць сябе так у дачыненні да польскай дзяржавы, не бачу магчымасці, каб нешта ў гэтай сферы змянілася. Мы б хацелі, жадалі б, каб гэтыя пераходы былі адкрытыя, каб функцыянавалі нармальна. Але як пагадзіцца з тым, што з беларускага боку мы маем справу з выкарыстаннем мігрантаў, рэзананснымі сітуацыямі, нядаўна, калі службовец у форме кідае камяні ў нашых памежнікаў, у нашы машыны», — сказаў міністр.

Ён падкрэсліў, што ні ў каго няма ілюзій, што міграцыйны крызіс арганізаваны і падтрымліваецца Мінскам. Паводле яго слоў, на гэтым зарабляюць і кантрабандысты. Міністр адзначыў, што сёлета ўжо было затрымана больш за сто чалавек, датычных да кантрабанды людзей.

«Калі Беларусь захоча змяніць сваю палітыку, вядома, мы будзем выступаць за нармалізацыю гэтых адносін. Сёння нічога не сведчыць пра гэта, не кажучы ўжо пра знаходжанне ў зняволенні Анджэя Пачобута — прайшло ўжо пяць гадоў. Пакуль з боку Беларусі не будзе зменена палітыка, мы будзем надзейна ахоўваць нашу мяжу, і бяспека будзе прыярытэтам», — сказаў ён.

Каментары9

  • Беларус
    19.04.2025
    Палітыка беларускіх уладау - гэта дзейнасць дэмакратычнага руху ды Офісу Прэзідэнткі ў Вільні. А тое, аб чым гаворка ў загалоўку - гэта дзеяньні акупацыйнага рэжыму лукашэнкі ў Беларусі. Шкада, што нашыя польскія, літоўскія ды іншыя суседзі ня бачаць гэтай розьніцы, і таму робяць шмат памылак. Але гэта ў вялікай ступені з-за таго, што самі беларусы ня бачаць гэтай розьніцы ды працягваюць называць ва ўласных медыя злачынную хунту - "беларускім бокам" ці "афіцыйным Менскам". Пры тым, што пасля 2020 года хунта лукашэнкі відавочна ня можа прадстаўляць Беларусь, бо захапіла ўладу.

    Таму хочацца нагадаць, што падобнае стаўленьне да рэжыму фактычна робіць саўдзельнікамі, бо публічна прасоўвае погляд і тэрміналогію хунты, чым дапамагае выдаваць яго за нешта беларускае ці афіцыйнай ды легітымізуе рэжым. І з гэткім разуменьнем праблемы ды ўласнага стану нічога добрага ў агляднай будучыні нас не чакае.

    Жыве Беларусь.
    Слава Ўкраіне.
  • Найперш не галасі!
    19.04.2025
    Беларус, будзем праўдзівымі.
    "Беларускі рэжым" менавіта беларускі, бо не з Марса прыляцеў, а тут ўзгадаваўся, і тут сядзіць.
    У 1994-м самі выбралі, захацелі лёгкіх рашэнняў.
    І так той рэжым тут усьсеў, што і спіхнуць не проста.

    Ну... Мы тут, канешне, нібыта разьбіраемся ў гатункаў нашага гною, але для замежнікаў ён таксама беларускі, бо дзейнічае ад імя Рэспублікі Беларусь.
  • Жора
    19.04.2025
    Беларус, давайце па паліцах:
    захоп улады Лукашэнкам адбыўся не ў 2020 годзе, а ў 1995-1996 (сілавы захоп парламента, незаконны рэферэндум, захоп ЦВК). У 2020 грамадству ўсяго было толькі прадэманстравана, што ўлада захоплена, і наколькі яна захоплена.
    Паколькі ўлада захоплена, усе яйныя дзеянні, пачынаючы з 1995-96 года, незаконныя. Гэта датычыцца і "выбараў 2020", якія не адпавядалі ніякім стандартам і не маглі быць прызначаны апрыёры. Адпаведна, законную ўладу там не абіралі.
    Адпаведна, і Ціханоўская - не ўлада.
    Але вось дэмакратычны рух хай сабе прадстаўляе. І пацвярджае слова "дэмакратычны" перыядычным пераабраннем - хаця б ад шырокага сходу дэмсілаў за мяжой. Інакш прычым тут дэмакратыя?
    Усё вышэйсказанае не адмяняе тое, што рашэнне палякаў аб закрыцці пераходаў - бздура і памылка, якая працуе толькі на Лукашэнку. Ён шчыра пляскае ім у ладкі і хацеў бы, каб яны перакрылі і апошні адкрыты пункт таксама.

Цяпер чытаюць

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам2

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?18

Мінчанка абмяняла даляры па неверагодным курсе. У банку патлумачылі прычыну3

У Белым доме назвалі «вельмі прадуктыўнай» кароткую сустрэчу Трампа і Зяленскага1

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі29

Зяленскі пра сустрэчу з Трампам: Добрая сустрэча. Сам-насам мы паспелі абмеркаваць многае

Apple плануе перанесці зборку ўсіх iPhone з Кітая ў Індыю

Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Рыма, каб развітацца з Папам Францішкам2

Прадпрыемства ўласніка Wargaming Віктара Кіслага ў Расіі прызналі экстрэмісцкім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць