Лукашэнка абвінаваціў у праблемах на «Амкадоры» ягонага былога ўладальніка
Падчас сённяшняга наведвання Аршанскага раёна Лукашэнка заявіў, што ўладам трэба «вырашаць не толькі пытанне ўласнасці, але і даўгоў» на машынабудаўнічым прадпрыемстве «Амкадор». У праблемах жа прапрыемства ён абвінаваціў яго ўладальніка, якім да нядаўняга часу быў праўладны бізнэсмен Аляксандр Шакуцін.

17 красавіка Лукашэнка заяўляў, што найбліжэйшым часам «давядзецца вельмі моцна працаваць на «Амкадоры».
«З «Амкадорам» у нас вялікія праблемы. Таму трэба прыводзіць гэтае прадпрыемства да прытомнасці. І ні ў якім разе нельга загубіць», — сказаў ён, падкрэсліўшы перспектыўнасць прадпрыемства.
Раней стала вядома, што шматгадовага кіраўніка «Амкадора» Аляксандра Шакуціна, якога называлі адным з набліжаных да Лукашэнкі бізнэсменаў, адхілілі ад кіраўніцтва прадпрыемствам. Дзяржава адабрала ў Шакуціна кампанію, аддаўшы яе пад кантроль БелАЗа.
Цяпер жа Лукашэнка адкрытым тэкстам сказаў, што «прадпрыемства знаходзіцца ў складаным становішчы праз дзеянні ўладальніка».
ААТ «Амкадор» — беларуская машынабудаўнічая кампанія. Яна займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй спецыяльных машын для дарожна-будаўнічай, лагістычнай, торфаздабыўной, камунальнай, лясной, сельскагаспадарчай галін. Па стане на 2022 год у структуру холдынгу «Амкадор» уваходзіла 26 прадпрыемстваў, у тым ліку 17 заводаў у Беларусі і Расіі.
У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў
Лукашэнка прызнаў вялікія праблемы на «Амкадоры»
Знайшлося яшчэ адно пацвярджэнне таго, што «Амкадорам» кіруе не Шакуцін, а менеджары БелАЗа
Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам
Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары