Усяго патроху11

У адным з гродзенскіх інтэрнатаў пасялілася сотня кажаноў

У адным з гродзенскіх інтэрнатаў супрацоўнікі МНС «выселілі» незвычайных жыхароў — кажаноў. Каля сотні асобін былі выяўленыя на гарышчы, іх прыйшлося эвакуіраваць у мясцовы заапарк.

Фота: Getty image

Нечаканыя жыхары, як пазней расказалі ў заапарку, упадабалі гарышча інтэрната як месца для зімоўкі. Аднак плюсавыя тэмпературы, якія трымаліся на працягу лістапада, не далі жывёлам заснуць. Кажаны шчабяталі і выдавалі вельмі дзіўныя гукі. Гэта ўстрывожыла насельнікаў інтэрната, і яны звярнуліся па дапамогу да ратавальнікаў.

Тыя ў сваю чаргу змясцілі шумных «суседзяў» у скрынкі з-пад абутку і адправілі ў заапарк. На час зімоўкі жывёл размясцілі пад дахам ветэрынарнага корпуса.

«Тут ідэальныя ўмовы для зімоўкі — няма скразнякоў, тэмпература плюс 5 і высокая вільготнасць», — адзначылі супрацоўнікі ўстановы.

У заапарку кажаны пажывуць да вясны, затым іх выпусцяць на волю.

У Гродзенскім заапарку далі рэкамендацыі, як сябе паводзіць, калі раптам знайшлі зімой кажана. Варта надзець пальчаткі са шчыльнай тканіны, акуратна абхапіць жывёліну і змясціць яе ў кардонную скрынку, якую пасля трэба паставіць у прахалодным і вільготным месцы.

Гэтыя жывёліны зімой звычайна ўпадаюць у спячку, а ў якасці «апачывальні», як правіла, аддаюць перавагу закінутым будынкам, падвалам, шахтам, гарышчам, зрубам калодзежаў, адрынам і іншым падобным збудаванням.

Каментары1

  • Бублик
    29.11.2022
    И зачем было стучать на кожанов в МЧС ? Ну, пощебетали бы немного, да и уснули бы. Так нет же, взяли заложили...

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

Неверагодная гісторыя кахання, пра якую некалі зніме стужку «Беларусьфільм»5

Пуцін учора павіншаваў расіян з вызваленнем Курскай вобласці. Z-блогеры яго абверглі

Самы гнуткі сенатар ЗША пасля крытыкі Трампам расійскіх удараў па Украіне нагадаў пра дадатковыя санкцыі супраць РФ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць