Меркаванні

Павел Церашковіч: 2020-ы стаў годам, калі беларусы сталі здольныя на дзеянні без лідара і закліку

Тэзіс пра канчатковае дафармаванне беларускай нацыі як палітычнай супольнасці стаў вельмі папулярны ў 2020 годзе. «Свабода» папрасіла гісторыка Паўла Церашковіча пацвердзіць або зняпраўдзіць гэтую думку.

«2020 год для беларусаў стаў крокам да пераадолення негатывізму».

Павел Церашковіч

Тры моманты. Нацыю часам вызначаюць як супольнасць людзей, здольных да калектыўных, мэтанакіраваных, спантанных дзеянняў. Гаворка ідзе пра тыя дзеянні, якія не патрабуюць фармальнага лідара, кіравання, загаду ці нават закліку.

2020 год у Беларусі дае шмат падобных прыкладаў, але асабіста мяне ці не найболей уразіла стаўленне людзей да афіцыйнага святкавання 3 ліпеня — туды проста не прыйшлі. Амаль татальны ігнор. Аніякіх заклікаў да гэтага не было. Гэта выява супольнага калектыўнага су-адчування і су-разумення моманту.

Доўгі час беларусам было ўласцівае негатыўнае самаўспрыняцце, устойлівы негатыўны аўтастэрэатып. Падобная з'ява, так званая стыгматызацыя, досыць пашыраная сярод балканскіх народаў, кшталту, «ніколі не было шчасця, бо мы на Балканах, і не будзе». 2020 год для беларусаў стаў крокам да пераадолення негатывізму, нават захаплення сабою — «мы неверагодныя».

Нацыя хоць і мадэрны феномен, але ўзор нацыянальных паводзін дае Біблія на прыкладзе гісторыі габрэйскага народа. Так лічыць брытанскі гісторык Адрыян Гастынгс. Пераасэнсаванне сябе ў стылістыцы біблейскіх вобразаў і сюжэтаў — характэрная з'ява фармавання еўрапейскіх нацый. 2020 год у Беларусі дае безліч магчымасцей для гэтага. Шмат што ўжо сказана. «Дзеці, што пабілі цара Ірада» — сярод гэтага. Што ж, чакаем Давіда, які пераможа Галіяфа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах9

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

«Нафтан» працягвае працаваць з гіганцкімі стратамі

У Магілёве зносяць першую гарадскую электрастанцыю, каб уціснуць жылы дом у гістарычным цэнтры4

На Польшчу — да 15 гадзін, у Літву — без чэргаў. Чаго чакаць пасажырам аўтобусаў на мяжы?1

Кухня нядрэнная, віно на здароўе, але ў чым галоўнае пытанне будучага канклава?2

Так выглядае самая бюджэтная аднапакаёвая кватэра ў Мінску1

У пятніцу амплітуда тэмператур склала 12 градусаў

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары3

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах9

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць