Свет99

Азербайджан пайшоў на Арменію, пахне вялікай вайной

Узброеныя сілы Азербайджана абстралялі армянскія пазіцыі па трох напрамках, паведаміла прэс-служба Мінабароны Арменіі.

Падчас абвастрэння карабахскага канфлікту ў кастрычніку 2021 года. Фота: AP Photo/File

Як заявілі ў вайсковым ведамстве Арменіі, пасля паўночы 13 верасня вайскоўцы Азербайджана пачалі абстрэльваць армянскія пазіцый каля населеных пунктаў Горыса, Сотка і Джэрмука з артылерыі і буйнакаліберных гармат, а таксама з дапамогай беспілотнікаў.

У сваю чаргу, у Мінабароны Азербайджана заявілі, што падраздзяленні Узброеных сілаў Арменіі здзейснілі дыверсіі на Дашкесанскім, Кельбаджарскім і Лачынскім кірунках азербайджанска-армянскай дзяржаўнай мяжы.

«Дыверсійныя групы Узброеных сілаў Арменіі ў цёмны час сутак замініравалі раёны і шляхі забеспячэння паміж пазіцыямі падраздзяленняў азербайджанскай арміі ў розных напрамках, выкарыстоўваючы горны рэльеф мясцовасці і існуючыя яры», — гаворыцца ў паведамленні.

«У выніку прынятых нашымі часцямі тэрміновых мераў па неадкладным прадухіленні гэтых актаў адбыўся бой», — дадае Мінабароны Азербайджана.

Паведамляецца пра страты з абодвух бакоў канфлікту.

Важна, што калі меркаваць па цяперашніх паведамленнях, баі ідуць не на тэрыторыі Нагорнага Карабаха, які паводле міжнароднага права з'яўляецца часткай Азербайджана, хоць часткова і кантралюецца Арменіяй ужо тры дзясяткі гадоў, а на міжнародна прызнанай армянскай тэрыторыі. Калі гэта так, то можа стварыцца зусім новая ваенна-палітычная сітуацыя. 

Арменія з'яўляецца членам Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. У адпаведнасці з умовамі гэтай дамовы, іншыя члены арганізацыі Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан павінны прыходзіць на дапамогу, калі нехта нападзе на Арменію. 

Чытайце таксама:

Войскі Азербайджана зайшлі ў Лачын, які 30 гадоў кантралявала Арменія

Каментары9

  • Абу
    13.09.2022
    Раісся, памагай, памагі, памажы!
  • a.hto.tam.idze
    13.09.2022
    Я ўпэўнены, Чып і Дэйл (АДКБ) ужо спяшацца на дапамогу!
  • No rest for the wicked
    13.09.2022
    Нет покоя нечестивцам.

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах11

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Узарвалі галоўнага распрацоўшчыка расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы «Красуха»10

Беларус купіў у Пакістане трохколавую рыкшу і паедзе на ёй у Мінск ФОТА7

«Нафтан» працягвае працаваць з гіганцкімі стратамі1

У Магілёве зносяць першую гарадскую электрастанцыю, каб уціснуць жылы дом у гістарычным цэнтры4

На Польшчу — да 15 гадзін, у Літву — без чэргаў. Чаго чакаць пасажырам аўтобусаў на мяжы?1

Кухня нядрэнная, віно на здароўе, але ў чым галоўнае пытанне будучага канклава?2

Так выглядае самая бюджэтная аднапакаёвая кватэра ў Мінску1

У пятніцу амплітуда тэмператур склала 12 градусаў

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах11

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць