Эканоміка

У Мінску аб'ём рознічнага гандлю летась упаў на 7,6%. Гэта больш, чым у іншых рэгіёнах. Чаму так адбываецца?

Рознічны тавараабарот за мінулы год паменшаў на 3,7% — гэта сярэдні паказчык па краіне. У Мінску сітуацыя выглядае горш. Гэтаму ёсць некалькі прычын.

Мінулы раз, калі гадавы аб'ём рознічнага тавараабароту ў Беларусі скарачаўся, быў у 2016 годзе — тады падзенне склала 4,1%. Далей, з 2017 па 2021 гады, гэты паказчык рос на 1,6—8,4%.

У Мінску аб'ём рознічнага тавараабароту летась скараціўся ў два разы больш, чым у сярэднім па краіне (мінус 7,6%).

«На зніжэнне аб'ёмаў уплывае адразу некалькі фактараў — ад санкцый да адміністрацыйнага рэгулявання цэн. Свой след пакінула і зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва. Людзі былі вымушаныя скарачаць свае пакупкі», — каментуе эксперт BEROC Настасся Лузгіна. 

На тое, што рэальныя даходы насельніцтва ў 2022 годзе скараціліся, указваюць і іншыя паказчыкі. Напрыклад, змяніліся суадносіны ў выдатках насельніцтва на прамысловыя і харчовыя тавары. 

«Па выніках года павялічылася доля выдаткаў на харчовыя тавары. Выдаткі на нехарчовыя тавары ў кошыку скараціліся з 51,5% да 50,1%. Звычайна такія змены адбываюцца тады, калі ў людзей скарачаюцца даходы», — тлумачыць эксперт. 

Сярод іншых чыннікаў, якія ўплывалі на зніжэнне аб'ёму тавараабароту ў цэлым і ў Мінску ў прыватнасці, эканаміст называе масавую міграцыю. 

«Значную долю тых, хто з'язджае з Беларусі, складаюць плацежаздольныя грамадзяне. Гэта тлумачыць тое, чаму менавіта Мінск мае найгоршыя паказчыкі. У сталіцы была сканцэнтравана вялікая доля айцішнікаў, якія мелі высокія даходы. Адток з IT-сферы — даволі заўважны трэнд, бо гэта менавіта тая сфера, працуючы ў якой, прасцей за ўсё з'ехаць і працягнуць працаваць ужо ў іншай краіне». 

Сярод іншых фактараў, якія ўказваюць на тое, што Мінск адчувае на сабе значны адток плацежаздольнага насельніцтва, можна назваць і тое, што Мінск летась стаў адзіным буйным горадам у Беларусі, дзе знізіліся цэны на кватэры. На адток бізнэсу і ІТ-сектара ўказвае і рэкордная колькасць свабодных офісных памяшканняў у сталіцы.

Што тычыцца аб'ёмаў аптовага гандлю, то сітуацыя выглядае горш. Летась аптовы тавараабарот скараціўся на 17,8% у параўнанні з 2021 годам. 

Чытайце таксама: 

Агучаныя медыянныя заробкі за лістапад

Статыстыка паказвае, як збяднелі расіяне пасля павароту Расіі да імперыялізму. Разам з імі і беларусы

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

Неверагодная гісторыя кахання, пра якую некалі зніме стужку «Беларусьфільм»5

Пуцін учора павіншаваў расіян з вызваленнем Курскай вобласці. Z-блогеры яго абверглі

Самы гнуткі сенатар ЗША пасля крытыкі Трампам расійскіх удараў па Украіне нагадаў пра дадатковыя санкцыі супраць РФ1

Ноччу ў Беларусі былі моцныя замаразкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць