Беларус звярнуўся ў Netflix з прапановай дадаць беларускую мову на сэрвіс. Пра тое, што атрымалася, ён расказваў у твітары.

Хлопец напісаў у службу падтрымкі польскага офіса Netflix. Звярнуў увагу на тое, што, напрыклад, беларускую мову ведае больш людзей, чым чэшскую, але чэшская на сэрвісе ёсць.
Запыт на пераклад інтэрфэйсу на беларускую мову служба падтрымкі паабяцала перадаць кіраўніцтву.
А вось наконт субцітраў прапанавалі больш канкрэтны механізм дзеяння.
Напісалі, што можна прапанаваць канкрэтныя фільмы ці серыялы, якія трэба перакласці, праз спецыяльную форму на старонцы. Для гэтага трэба мець уліковы запіс.

У каментарыях абмяркоўваюць, што калі з запытам на беларускія субцітры звернецца больш людзей, то гэтая опцыя можа стаць рэальнай.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары