ГУБАЗіК прымусіў мужчыну звесці татуіроўку з радком «Не быць скотам»
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне мужчыны, які меў татуіроўкі «Не быць скотам» і «БТ убивает». Сілавікі назвалі іх «не забароненымі, але з відавочным пратэсным душком з памыйнай творчасці аднаго збеглага наркамана».

Цытата «Не быць скотам» паходзіць з верша класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, напісанага ў 1908 годзе:
«Чым асвенчан?
— Кроўю, потам.
Чым быць хочаш?
— Не быць скотам».
У канцы відэа паказваецца, што мужчына быў вымушаны звесці татуіроўкі.
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары