Грамадства1111

Каб абыграць каманду беларускі Алены Повышавай у «Што? Дзе? Калі?», давялося пайсці на хітрасць

Гэта была апошняя адборачная гульня зімовай серыі маскоўскай перадачы «Што? Дзе? Калі?». Яна прайшла ў мінулую нядзелю, 17 снежня.

Перад гэтым у папярэдніх гульнях вядучы Барыс Крук некалькі разоў нагадваў статыстыку: амаль за 50 гадоў перадачы каманда, што гуляе 17 снежня, заўсёды прайграе. Як будзе на гэты раз? 

У эфіры АНТ гэта гульня будзе паказаная 24 снежня, таму, калі вы хочаце паглядзець яе, не чытайце гэты тэкст.

Мінулую адборачную гульню, якая прайшла 10 снежня, выйграла каманда Дзяніса Элькіса на рашаючым раўндзе.

Камандзе Алены Повышавай, пераможцы летняй серыі, каб выйсці ў фінал зімовай серыі, таксама трэба было не толькі перамагаць, але і зрабіць гэта на рашаючым раўндзе.

Што такое рашаючы раўнд? Каманда знатакоў павінна набраць пяць балаў і пакінуць за сталом аднаго чалавека. Калі ён дае правільны адказ на пытанне, то лік становіцца 6:0 на карысць знатакоў, і каманда выходзіць у фінал. Калі адказ няправільны, то лік становіцца 0:6 на карысць тэлегледачоў, і каманда прапускае, як мінімум, вясновую і летнюю серыю наступных гульняў.

Алена Повышава. Скрыншот відэа Першы канал

Каманда Алены Повышавай вельмі кепска пачала гульню, яна прайгравала 0:4, змагла скараціць лік да 3:4, іх галоўная зорка Дзмітрый Аўдзеенка даў на адно з пытанняў датэрміновы адказ і тым самым зэканоміў лішнюю хвіліну. Потым дайшло да 5:5, і каманда ўзяла рашаючы раўнд.

За сталом пакінулі Дзмітрыя Аўдзеенку. Выпаў канверт, на якім было напісана: Талдыкарган (Казахстан).

«Супраць вас гуляе медсястра Аксана Кісялёва, горад Талдыкарган, — сказаў вядучы. — Пытанне знята самім тэлегледачом».

Скрыншот відэа Першы канал

«Некалькі гадоў таму ў майго мужа з'явілася незвычайнае хобі. Адным з наступстваў стала тое, што ён стаў вешаць гэтыя партрэты на сцяну. Потым гэтае хобі перадалося і мне. Што гэта за хобі?»

Дзмітрый Аўдзеенка. Скрыншот відэа Першы канал

Дзмітрый Аўдзеенка думаў хвіліну, потым узяў яшчэ адну хвіліну. У выніку адказаў спачатку, што гэта напэўна вязанне, затым паправіўся і сказаў, што гэта завязванне гальштукаў, бо на партрэтах двое мужчын з гальштукамі.

Адказ здзівіў і калегаў Дзмітрыя Аўдзеенкі па стале, і прысутных знатакоў з іншых каманд у зале.

«Аксане Кісялёвай, каб задаць пытанне, прыйшлося звярнуцца да хітрасці, змяніць прозвішча на дзявочае і ўказаць не месца пражывання, а месца вучобы. Інакш бы вы адгадалі», — сказаў Барыс Крук.

Тут з-пад стала вынырнуў вядомы тэлеглядач Мікалай Сушчанка з сяла Карабулак (Талдыкарганская вобласць), вядомы сваімі каверзнымі пытаннямі да знатакоў.

Скрыншот відэа Першы канал

А змешчаныя на сцяне партрэты, гэта людзі, пра якіх задаваў раней пытанні Мікалай Сушчанка: Леанід Уцёсаў, Ігар Кіа і Юрый Алеша.

Як вынік, 0:6, і ў фінале зімовай серыі згуляе каманда Дзяніса Элькіса.

А каманда Алены Повышавай і іншыя знатакі ў зале былі, мякка кажучы, здзіўленыя.

Здзіўлены Дзяніс Элькіс. Скрыншот відэа Першы канал

***

Алена Повышава скончыла ўніверсітэт у Мінску, але з 2011 года жыве ў Санкт-Пецярбургу. У «Што? Дзе? Калі?» гуляе з 2012 года. Яе муж — знаток Юрый Філіпаў. У чэрвені Алена выйграла са сваёй камандай летнюю серыю і заваявала «Крыштальную саву».

Таксама нагадаем, што частка гульцоў пакінула клуб пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Кацярына Мерамінская, якая пакінула клуб, сказала ў інтэрв'ю «Настоящему времени», што станам на пачатак восені маскоўскі элітарны клуб пакінулі 12 чалавек. Гэта Аляксей Самулёў, прызнаны ў Расіі замежным агентам і абвешчаны ў вышук Раўшан Аскераў, Мікалай Крапіль, Дзяніс Галіакбераў, беларуска Дар'я Салавей ды інш.

Каментары11

  • Трыпутнік
    23.12.2023
    Людзі, у вас не спыталіся
  • 2НН, не мучайце сябе
    23.12.2023
    Такое адчуванне, што ў некаторых тут ломка па расейшчыне. Можа тады варта было бы з’ехаць з Вільні ў Растоў. 
  • Алька
    23.12.2023
    Людзі, дык чаго вы тут чытаеце і пішаце, пакуль людзі ў турме? Лепш бы перадачу для іх спакавалі. Ці не, такія толькі пісаць каменты ўмеюць ды на аватаркі ставіць партрэты палітвязняў.

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве з-пад руінаў дома ўсё яшчэ чутныя званкі тэлефонаў3

Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома

Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага9

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі12

Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»1

Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя2

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»13

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў12

Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць