Грамадства22

Святлана Ціханоўская і генеральны сакратар Рады Еўропы напісалі сумесную калонку для Еўраньюс

Барацьба супраць аўтакратыі з'яўляецца сёння галоўнай задачай Еўропы. Мы павінны абараняць каштоўнасці, якія нас вызначаюць, пішуць у сумеснай калонцы для Еўраньюс Святлана Ціханоўская і генеральны сакратар Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч-Бурыч.

Алесь Пушкін на акцыі ў Мінску 6 верасня 2020 года. 11 ліпеня 2023 года мастак памрэ ў зняволенні

Шлях Еўропы на працягу больш за тры чвэрці стагоддзя адлюстроўвае бачанне, сфармуляванае адным з яе бацькоў-заснавальнікаў, Робертам Шуманам: «Еўропа будзе створана не адразу і не ў гатовым выглядзе. Яна паўстане на аснове рэальных спраў…».

Як і прадбачыў Шуман, Еўропа развівалася крок за крокам, і кожнае дасягненне значна паляпшала жыццё яе грамадзян.

Гэтая Еўропа развіваецца і выходзіць за рамкі геаграфічных азначэнняў, увасабляючы супольнасць, прыхільную да правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права. Гэтыя каштоўнасці, якія адстойваюцца Радай Еўропы, вядучай арганізацыяй, якая выступае за правы чалавека, вяршэнства права і дэмакратыю на нашым кантыненце, − гэта менавіта тое, за што сёння мужна змагаюцца многія беларусы.

Хоць Беларусь ніколі не была дзяржавай — чальцом Рады Еўропы, гэта не перашкодзіла ёй працаваць над набліжэннем краіны да еўрапейскіх каштоўнасцяў.

Аднак афіцыйныя кантакты і супрацоўніцтва былі рэзка спыненыя пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Замест гэтага Рада Еўропы стварыла ў 2022 годзе кантактную групу па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Гэта наватарская ініцыятыва, распрацаваная пасля спынення ўсіх кантактаў з менскім рэжымам, якая цяпер служыць прыкладам для іншых арганізацый.

Каментары2

  • Акула Пяра
    11.03.2024
    Трэба Ціханоўскую браць ужо рэдактарам, можа, у Нашу Ніву. Глядзі, больш плёну будзе ад працы такой.
    Здаецца, як раз жа шукалі рэдактара расейскамоўнай версіі...
  • Беларус
    11.03.2024
    Артыкул актуальны. У еўрапейскіх краінах нарастае рух супраць дыктатуры Брусэля і ідэі Злучаных Штатаў Еўропы.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць