Грамадства11

У Гомелі грамадзянку Украіны асудзілі да 9 гадоў зняволення за «шпіянаж»

Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме вынес прысуд грамадзянцы Украіны Наталлі Захарчанцы. Як стала вядома «Радыё Свабода», па артыкуле «шпіянаж» яна атрымала 9 гадоў зняволення.

Пра прысуд «Радыё Свабода» даведалася са сваіх крыніц. Таксама гэтую інфармацыю пацвердзілі знаёмыя Наталлі з Чарнігава. У раскладзе пасяджэнняў Гомельскага абласнога суда на два сакавіцкія тыдні, ад 11 сакавіка і на наступны тыдзень, слуханняў па справе Наталлі Захарчанкі няма.

Вядома, што ў дадатак да тэрміну ў калоніі суд пастанавіў канфіскаваць у Наталлі мікрааўтобус.

Разам з украінкай судзілі яе сяброўку, беларуску з Мазыра Ларысу Крупу. За «неданясенне пра злачынства» яна атрымала штраф у памеры 100 базавых велічынь (4 тысячы беларускіх рублёў).

Працэс над украінкай, жыхаркай Чарнігава Наталляй Захарчанкай і яе сяброўкай-беларускай пачаўся 15 лютага ў Гомельскім абласным судзе. Акалічнасці абвінавачвання невядомыя, як і дэталі працэсу — суд быў закрыты.

Наталля Захарчанка пасля пачатку «вялікай вайны» рэгулярна ездзіла з Чарнігава ў Мазыр праз Польшчу. Яна перавозіла рэчы, людзей, хатніх гадаванцаў. Беларусы і ўкраінцы ахвотна карысталіся яе паслугамі, бо пасля 24 лютага 2022 года мяжа Украіны з Беларуссю закрытая.

У пачатку ліпеня 2023 года Наталля чарговы раз паехала ў Беларусь і знікла. Пазней аказалася, што яе затрымалі і яна ў СІЗА.

Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», Наталля Захарчанка да 2020 года займалася кантрабандай тавараў з Украіны ў Беларусь і ў зваротным кірунку. У 2017 годзе яна давала паказанні як сведка на судзе ў гучнай справе гомельскіх мытнікаў. Тады яна сведчыла, што мытнікі бралі хабар, хоць сама неаднаразова прыцягвалася да адказнасці за парушэнне мытнага заканадаўства.

Каментары1

  • Я
    15.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

«Нафтан» працягвае працаваць з гіганцкімі стратамі

У Магілёве зносяць першую гарадскую электрастанцыю, каб уціснуць жылы дом у гістарычным цэнтры4

На Польшчу — да 15 гадзін, у Літву — без чэргаў. Чаго чакаць пасажырам аўтобусаў на мяжы?1

Кухня нядрэнная, віно на здароўе, але ў чым галоўнае пытанне будучага канклава?2

Так выглядае самая бюджэтная аднапакаёвая кватэра ў Мінску1

У пятніцу амплітуда тэмператур склала 12 градусаў

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары3

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць