Грамадства99

Беларус вырашыў вярнуцца з-за мяжы дадому. Але змог гэта зрабіць толькі за буйны выкуп

29-гадовы жыхар Рагачова вучыўся ў ВНУ на бюджэтнай форме навучання, але пасля не адпрацаваў належны тэрмін па размеркаванні, а выехаў за мяжу. І гэта яму прыгадалі. 

«Абавязковая адпрацоўка не прыйшлася яму даспадобы, і праз некаторы час малады спецыяліст паехаў жыць у Дубай», — расказалі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Пасля таго суд пастанавіў вярнуць сродкі, якія дзяржава нібыта выдаткавала на навучанне, сума вяртання склала амаль 48 тыс. рублёў. Але пакуль хлопец быў за мяжой, то спагнаць з яго гэтыя грошы не маглі.

Калі, аднак, з часам ён вырашыў вярнуцца дадому, то даведаўся, што органы прымусовага выканання абмежавалі яго ў праве перасякаць дзяржаўную мяжу. А вырашылася праблема толькі тады, калі ён звязаўся з судовым выканаўцам праз сацсеткі і выплаціў патрабаваныя грошы ў поўным аб'ёме.

Каментары9

  • Змагар
    04.06.2024
    А потым аказалася, што гэта было звычайнае анлайн ашуканства! 😂
  • Нібыта (насамрэч Акабчык Маленькі)
    04.06.2024
    Ізноў сацыялізм замест лецець пабудаваў вязьніцу.
    Немагчыма!
    Але давайце зьясуем, на якім этапе!
    Пераважная думка, я не памылюся, што вязьніца паўстае, калі абкартонены дыплёмам малады выпускнік мусіць адпрацоўваць разьмеркаваньне.
    Ну і ў правільным сацыялізме ён ня мусіць.
    Але ж прымус адбываецца калі ссср і нямеччына дзеля... а не, калі абітурыент дамаўляецца зь міліцыянтам-падаткавіком, што той адбярэ рэсурсы ў трэціх асобаў на забеспячэньне яму гадоў ў ВНУ.
    Трэціх асобаў, на чыім гарбе адбываецца баль дзяржадукацыі мала хто хоча бачыць.
    А дарма вы не шкадуеце трэціх асобаў, але шкадуеце хаўрусьніка Нямеччыны
  • Где мозги или они не нужны в РБ
    04.06.2024
    Сами себя в рабство отдают а потом проблемы

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць