Грамадства

Стаў вядомы завочны прысуд Леаніду Судаленку

Сёння ў Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд вядомаму праваабаронцу Леаніду Судаленку, піша «Гомельская вясна».

Суддзя Аляксандр Сотнікаў прызначыў Судаленку пакаранне ў выглядзе 5 год пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам 650 базавых велічынь.

Леанід Судаленка — вядомы праваабаронца і юрыст, з’яўляўся кіраўніком Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна». Пакінуўшы Беларусь, ён адразу заявіў, што скіруе сваю дзейнасць на хутчэйшае вызваленне беларускіх палітвязняў.

Леанід Судаленка — адзін з першых праваабаронцаў, які пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года патрапіў пад крымінальны пераслед.

Яго затрымалі раніцай 18 студзеня 2021 г. па дарозе на офіс у межах крымінальнай справы, распачатай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У той жа дзень таксама была затрымана валанцёрка «Вясны» Марыя Тарасенка, а праз некалькі дзён затрымалі яшчэ адну валанцёрку — Таццяну Ласіцу.

3 верасня 2021 г. у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля распачаўся працэс. Суддзя Сяргей Салоўскі вынес пастанову, якой вырашыў праводзіць суд у закрытым пасяджэнні на працягу ўсяго разбіральніцтва. 3 лістапада 2021 Леаніда асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. А ў кастрычніку 2022 года МУС унёс палітзняволенага праваабаронцу ў пералік «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

21 ліпеня 2023 года праваабаронца выйшаў на волю з ПК № 3, цалкам адбыўшы тэрмін, і выехаў з краіны. Час паказаў, што недарэмна.

Каментары

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый5

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

Крама «Суседзі» ў Слуцку сёння своечасова не адкрылася: работнікі зладзілі страйк8

Будзе амністыя да 80-годдзя Перамогі3

«Турэцкі акцёр» моцна закахаўся ў беларуску і паслаў ёй падарунак. Заведзена крыміналка3

Шайгу абвінаваціў Еўропу ў падрыхтоўцы да вайны з Расіяй да 2030 года8

Праваабаронцы: Чарговыя ператрусы ў Дзяржынску

Міністр абароны ЗША загадаў абсталяваць у Пентагоне пакой для макіяжу падчас абвешчанага скарачэння выдаткаў2

Ці расце злачыннасць пасля прыезду імігрантаў? Праверылі на прыкладзе Польшчы21

Пазняк пайменна пералічыў агентуру125

Беларускі экс-сенатар арыгінальна зняўся ў рэкламе гатэля ў Гродне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый5

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць