Свет2929

Грузія адмаўляецца ад перамоў аб уступленні ў Еўрасаюз

Пра прынятае рашэнне аб запаволенні еўраінтэграцыі да 2028 года абвясціў прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ, паведамляе тэлеканал Mtavari.

Іраклій Кабахідзэ. Скрыншот з відэа

«Сёння мы прынялі рашэнне не ставіць пытанне аб адкрыцці перамоў з Еўрасаюзам на парадак дня да канца 2028 года […] Акрамя таго, да канца 2028 года мы адмаўляемся ад любых бюджэтных грантаў Еўрасаюза», — заявіў Кабахідзэ.

Ён назваў абмеркаванне перамоў з ЕС «інструментам для ціску і расколу грамадства».

Варта адзначыць, што яшчэ ў ліпені пасол ЕС у Грузіі Павел Герчынскі заявіў, што сам Еўрасаюз прыпыніў працэс далучэння Грузіі да блоку. Прычынай гэтага назвалі прыняцце закона «Аб празрыстасці замежнага ўплыву», які выклікаў пратэсты ў краіне.

26 кастрычніка ў Грузіі прайшлі выбары ў парламент. ЦВК краіны абвясціў, што на іх перамагла кіроўная партыя «Грузінская мара», прадстаўніком якой у тым ліку выступае Іраклій Кабахідзэ.

Апазіцыйныя партыі заявілі пра фальсіфікацыі і адмовіліся прызнаць вынікі выбараў. Пасля гэтага ў краіне прайшла серыя мітынгаў. Пратэстоўцаў сярод іншых падтрымлівае прэзідэнтка краіны Саламе Зурабішвілі.

Сёння, 28 лістапада, Еўрапарламент сваім рашэннем таксама не прызнаў вынікі кастрычніцкіх выбараў у Грузіі і заклікаў правесці новыя пад міжнародным наглядам. Акрамя таго, ён заклікае ўвесці персанальныя санкцыі за «адступленне ад дэмакратыі» супраць прэм'ер-міністр Іраклія Кабахідзэ, мэра Тбілісі і генеральнага сакратара партыі «Грузінская мара» Кахі Каладзэ, спікера парламента Шалвы Папуашвілі і былога прэм'ер-міністра ды алігарха Бідзіны Іванішвілі.

Рэзалюцыя Еўрапарламента была прынятая 444 галасамі супраць 72-х. 82 дэпутаты ўстрымаліся.

Нягледзячы на ўнутраныя і знешнія пратэсты, дэпутаты кіроўнай партыі «Грузінская мара» сёння аднагалосна 84 галасамі выказалі давер ураду на чале з прэм'ерам Іракліем Кабахідзэ. Апазіцыя, якая не прызнае вынікі парламенцкіх выбараў і легітымнасць парламента, у галасаванні не ўдзельнічала.

Каментары29

  • мимокрокодил
    28.11.2024
    Главное оружие раши это не ЯО с ракетами, это занос чемоданов с баблом и биткоинами продажным политикам в соседние страны. Море предателей было в украинской власти и СБУ. Море политиков куплено во всяких Венгриях Словакиях и т.д. Немецкая верхушка плотно сидела на газовом бабле из Москвы. Продажные предатели это рак и им все сходит с рук.
  • Беня
    28.11.2024
    Конэць Эуропы.
  • Пора лизать русский сапог
    28.11.2024
    Миша и Каха вытянули страну из помойки, а теперь пора обратно стать задворками гигантской свалки человечества. Кто там возмущался что таких вот мечтателей Миха в полиции пытал откуда деньги взяли???

Цяпер чытаюць

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»17

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі грамадствы рыхтуюць да вялікай вайны, то эксплуатуюць і боязь яе»5

Ватыкан запрасіў Святлану Ціханоўскую на пахаванне Папы Францішка5

Ці можа Ігар Сергеенка, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза, трапіць у Ватыкан? Аказваецца, лёгка!6

Беларусы ўсё часцей прападаюць, едучы на працу ў Расію4

Маскоўскі суд арыштаваў актывы выдаўца гульні «Свет танкаў»2

Анжаліку Мельнікаву польскія следчыя разглядаюць як пацярпелую

Кітаянка зрабіла больш за 100 пластычных аперацый і цяпер выглядае так9

Беларуская кампанія, супрацоўнічаючы з заходнімі брэндамі, адначасова працуе і на расійскі ВПК1

Гродзенскага студэнта будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»17

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць