Свет1010

Трамп рыхтуецца да масавых дэпартацый нелегальных мігрантаў

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер пачаць маштабныя дэпартацыі нелегальных мігрантаў адразу пасля сваёй інаўгурацыі, паведамляе The Wall Street Journal. 

Дональд Трамп. Фота: AP 

Як сцвярджае прызначаны кіраўніком Службы памежнага кантролю Том Хоман, першыя рэйды пачнуцца ўжо ў аўторак, 21 студзеня.

Асаблівую ўвагу плануецца надаць Чыкага, куды за апошнія 2,5 гады прыбыло больш за 50 тыс. іншаземцаў. Акрамя таго, у Трампа нацягнутыя адносіны з мясцовым мэрам.

Як піша Washington Post, аперацыі працягнуцца не менш за тыдзень, у іх возьмуць удзел сотні супрацоўнікаў службы іміграцыйнага кантролю.

Чыкага — толькі адзін з многіх гарадоў, дзе будуць праводзіцца рэйды, заявіў Хоман, вядомы сваімі цвёрдымі поглядамі на міграцыйную палітыку. Падчас першай кадэнцыі Трампа Хоман, у прыватнасці, падтрымліваў спрэчныя меры, уключаючы падзел сем'яў нелегальных мігрантаў.

Паліцыя Чыкага, у сваю чаргу, заявіла, што не будзе перашкаджаць федэральным агентам, але і не стане даваць ім якую-небудзь інфармацыю. Як адзначыў прадстаўнік паліцыі Дон Тэры, горад працягне абараняць правы сваіх жыхароў, не супрацоўнічаючы з федэральнымі міграцыйнымі службамі.

Каментары10

  • Дрикстор
    19.01.2025
    Трамп рыхтуецца до иннагурации. До массовых депортаций рыхтуюцца иммиграционная полиция и Том Хоман. Все идет по плану, шпана!
  • Гы-гы-гы
    19.01.2025
    У краіне больш 200 міліёнаў ствалоў на руках зарэгістрыраваных. Колькі нелегальных ствалоў, ніхто не ведае ўвогуле. Паліцыі падстаўляцца не рызон, і так работы шмат. Таму ф. агенты апынуцца ў ролі крамлёўскай чырвонай арміі на „асвабаждзённых" тэрыторыях: бабушка, дайте вады напиться, а то так есть хочется, что негде переночевать.
  • І цудоўна
    19.01.2025
    Яго ж для гэтага і абралі.

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

«Нафтан» працягвае працаваць з гіганцкімі стратамі

У Магілёве зносяць першую гарадскую электрастанцыю, каб уціснуць жылы дом у гістарычным цэнтры4

На Польшчу — да 15 гадзін, у Літву — без чэргаў. Чаго чакаць пасажырам аўтобусаў на мяжы?1

Кухня нядрэнная, віно на здароўе, але ў чым галоўнае пытанне будучага канклава?2

Так выглядае самая бюджэтная аднапакаёвая кватэра ў Мінску1

У пятніцу амплітуда тэмператур склала 12 градусаў

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары3

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць