Свет88

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа аб'явіў сябе выканаўцам абавязкаў дырэктара USAID

Заява Марка Рубіа была зроблена неўзабаве пасля слоў мільярдэра Ілана Маска, які ўзначальвае рэфармаванне федэральнага ўрада, паведамляе CNN. Маск сцвярджаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб ліквідацыі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Марка Рубіа. Фота: AP Photo/Mark Schiefelbein

«Нашай мэтай было накіраванне нашай знешняй дапамогі ў адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі. Аднак, калі вы наведаеце розныя місіі і амбасады па ўсім свеце, то часта выявіце, што ў шэрагу выпадкаў USAID удзельнічае ў праграмах, якія супярэчаць нашай нацыянальнай стратэгіі ў дачыненні да той ці іншай краіны або рэгіёну. Гэта не можа працягвацца», — заявіў Рубіа.

Як стала вядома CNN ад некалькіх крыніц, на выхадныя двое высокапастаўленых супрацоўнікаў службы бяспекі USAID былі адпраўленыя ў адміністрацыйны адпачынак. Гэта адбылося пасля таго, як яны адмовіліся даць доступ да сістэм агенцтва супрацоўнікам дэпартамента ўрадавай эфектыўнасці( DOGE), нават нягледзячы на пагрозы выклікаць паліцыю.

Па словах крыніц CNN, супрацоўнікі DOGE спрабавалі атрымаць доступ да сістэм бяспекі USAID і персанальных даных супрацоўнікаў. Двое з іх таксама паведамілі, што DOGE хацеў атрымаць доступ да засакрэчанай інфармацыі, да якой маюць доступ толькі асобы з неабходнымі ўзроўнямі допуску і абгрунтаванай неабходнасцю.

У Вашынгтоне штаб-кватэра USAID была закрытая, а супрацоўнікам паведамілі па электроннай пошце, што ім варта заставацца дома.

Члены Кангрэса і супрацоўнікі агенцтва ўжо даўно рыхтуюцца да таго, што адміністрацыя Трампа можа цалкам закрыць USAID і перадаць яго функцыі Дзяржаўнаму дэпартаменту.

Пасля ўступлення на пасаду Трамп прыпыніў амаль усю міжнародную дапамогу ЗША на 90 дзён з мэтай правесці яе аўдыт на адпаведнасць знешняй палітыцы новай адміністрацыі. Выключэнні былі зробленыя для гуманітарных праграм, «якія ратуюць жыцці». Пасля гэтага некаторыя фінансаваныя ЗША праграмы сталі закрывацца.

Каментары8

  • Мх
    03.02.2025
    Дзесці такое ўжо адбывалася... Гадоў 30 таму. Чакаем указ, не, дэкрэт Трампа "Аб фармаванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі", з часам у склад гэтай "самай чэснай арганізацыі ў ЗША" увойдзе увесь самы маржынальны бізнэс, ну і уся гуманітарка будзе размяркоўваца выключна араз гэту арганізацыю.
  • Васіль
    03.02.2025
    Красаўчык Трамп. Зараз грантасосы заверашчаць!
  • Недарма ж Маск зігаваў
    03.02.2025
    Вежы вашынгтонскага абкаму, так і ё, стварылі новае ведамства DOGE на чале якога паставілі Маска, вось ён цяпер і хочаць пераняць на сябе мільряды, якімі раней распараджаліся ў USAID.

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка3

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская разведка абвінаваціла апазіцыянераў у падрыве міратворчых намаганняў Трампа2

Беларусы сабралі амаль 2 мільёны долараў на лекі для баранавіцкага хлопчыка з СМА

Вынеслі буйныя завочныя прысуды групе байцоў-каліноўцаў — аж да 20 гадоў7

Трамп заклікаў Пуціна спыніцца13

Ад Беларусі на пахаванне Папы Рымскага паедзе Ігар Сергеенка2

«Норм ці стром працаваць у калгасе?» Беларускія аграрыі адказалі на няпростыя пытанні пра сваё жыццё

Зяленскі: Украіна гатова да перамоў з тэрарыстамі пасля поўнага спынення агню. Гэта вялікі кампраміс4

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?5

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка3

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць