Культура22

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет

Выйшла чацвёртая кніга з серыі твораў Джоан Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка «Гары Потэр і Келіх агню», паведамляе сайт выдавецтва «Янушкевіч» knihauka. Кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч». Старт продажаў ад сёння.

Фота з фэйсбука Андрэя Янушкевіча

«Гары Потэр хоча збегчы ад паганых Дурсляў і адправіцца на Чэмпіянат свету па квідычы з Герміёнай, Ронам і сям’ёй Уізлі. Ён хоча марыць пра Чоў Чанг, у якую закаханы (і, магчыма, больш, чым проста марыць). Ён хоча даведацца, што гэта за таямнічая падзея, у якой удзельнічаюць і канкуруюць дзве іншыя школы магіі, і пра спаборніцтва, якога не было сотні гадоў. Ён хоча быць звычайным чатырнаццацігадовым чараўніком. На жаль для Гары Потэра, ён не звычайны, ён іншы — нават паводле чараўніцкіх стандартаў. І ў гэтым выпадку незвычайнасць можа быць смяротна небяспечнай», — гаворыцца ў кароткай анатацыі.

Пераклад з англійскай мовы Алены Пятровіч. Дызайн — Браян Сэлзнік (ЗША).

Каштуе кніга 89,90 злотых (21,5 еўра) без уліку дасылкі. У Беларусь кніга не дасылаецца.

Каментары2

  • Навошта
    08.02.2025
    Было выдаваць гэтую шкодную для дзяцей, ды і ўжо страціўшую папулярнасьць,нарэшце, выдумку-брыдоту? Як лішнія грошы няма куды ўсунуць, то даў бы Янушкевіч лепш на помнік А.І. Мальдзісу беларускаму літаратару.
  • Не галасі!
    09.02.2025
    Навошта, пісаць выдумку-брыдоту?
    "Гары Потар.." - абавязковая доя прачытання літаратура, як да прыкладу "Шляхціц Завальня" ці "Легенды і міфы Старажытнай Грэцыі".

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

«Норм ці стром працаваць у калгасе?» Беларускія аграрыі адказалі на няпростыя пытанні пра сваё жыццё

Зяленскі: Украіна гатова да перамоў з тэрарыстамі пасля поўнага спынення агню. Гэта вялікі кампраміс4

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?5

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў5

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім4

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

У Маладзечне дзяўчына прымала сонечныя ванны на самым краі даху. Пайшлі будзіць ратавальнікі5

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі7

Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць