Грамадства77

Ці можа Турчын стаць новым прэм'ер-міністрам?

«Перспектывы Аляксандра Генрыхавіча былі б бліскучымі, калі б не 2020 год. Цяпер ёсць адыёзны флёр сапсаванай рэпутацыі», — расказвае ў аналітычным выпуску ТОК эканамічная аглядальніца Вольга Лойка.

«Калі ён пераходзіў з першага віцэ-прэм'ера на [Мінскую] вобласць, здавалася, што гэта нейкі этап да наступнага нечага важнага. Такое прызямленне на час, каб потым з вобласці падняцца некуды. Тым больш патэнцыял у Аляксандра Генрыхавіча быў выдатны», — заўважае Вольга Лойка наконт старшыні Мінскага аблвыканкаму Аляксандра Турчына.

«Замежныя інвестары ў Мінскую вобласць рваліся ўсе. Нават тыя, хто ўжо быў у іншых абласцях, яны просты прасіліся: «Слухайце, а можна мы гэтую вытворчасць да вас [перанясем]?» Бо ўсё ж такі ў інвестыцыйных праектах вельмі важна адэкватная камунікацыя, адэкватнае кіраўніцтва. І перспектывы Аляксандра Генрыхавіча былі зусім бліскучымі, калі б не 2020 год. Але, на жаль, атрымалася як атрымалася. Ён патрапіў пад санкцыі ў адзін з першых пакетаў. (…) Цяпер ёсць адыёзны флёр сапсаванай рэпутацыі», — даводзіць аналітык.

Аляксандр Турчын

Як заўважае Лойка, не спрыяе рэпутацыі Турчына як кіраўніка і тое, якія матэрыялы друкуе абласная газета «Мінская праўда»:

«Ёсць праблемы аб'ектыўныя, ёсць санкцыі, ёсць твая персона пад санкцыямі, але тое, што, дапусцім, робіць холдынг «Мінская праўда», гэта выходзіць за межы нейкай абавязковай праграмы. Апублікаваць гідкую карыкатуру з ксяндзамі, каб потым Турчын ехаў прасіць прабачэння перад каталіцкай царквой. Я разумею, што гэта эксцэс выканаўцы. Навошта ж вы набралі такіх выканаўцаў?»

@tokbelarus Чаму траціна мінчукоў хоча з'ехаць з Беларусі? #беларусь #нашаніва #мова #минсксейчас #минск #беларусьновости ♬ In Essence (Slowed) - Ka$tro

Лойка адзначае, што Турчын, на яе погляд, добры кандыдат на ролю прэм'ер-міністра. І сама яна ў 2019 годзе «ўсюды бегала» з ідэяй «выбірайце паміж Крутым і Турчыным, прычым на карысць Аляксандра Генрыхавіча», бо «ён больш вопытны чалавек, ён больш старэйшы, ён больш салідны». На той момант, як заўважае аналітык, «здавалася, што гэта добрая ідэя».

«Я, вядома, спадзявалася, што Аляксандр Генрыхавіч пойдзе іншай траекторыяй, але я так разумею, што сам ён у пераемнікі не вельмі рвецца і не бачыць сябе ў гэтай якасці», — даводзіць аналітык.

Каментары7

  • даведка
    16.02.2025
    Кухарев становится премьер-министром, Балаба вместо него мэром Минска. Аминь.
  • Пабойцеся бога
    16.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ха
    16.02.2025
    Лойка адсядзела але нічога не зразумела пра рэжым шклоўскага маньяк а .

Цяпер чытаюць

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»17

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі грамадствы рыхтуюць да вялікай вайны, то эксплуатуюць і боязь яе»5

Ватыкан запрасіў Святлану Ціханоўскую на пахаванне Папы Францішка5

Ці можа Ігар Сергеенка, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза, трапіць у Ватыкан? Аказваецца, лёгка!6

Беларусы ўсё часцей прападаюць, едучы на працу ў Расію4

Маскоўскі суд арыштаваў актывы выдаўца гульні «Свет танкаў»2

Анжаліку Мельнікаву польскія следчыя разглядаюць як пацярпелую

Кітаянка зрабіла больш за 100 пластычных аперацый і цяпер выглядае так9

Беларуская кампанія, супрацоўнічаючы з заходнімі брэндамі, адначасова працуе і на расійскі ВПК1

Гродзенскага студэнта будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»17

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць