Спорт33

Футбольны клуб з Салігорска будзе гуляць у другой лізе пад новай назвай

У Салігорску створаная новая каманда для ўдзелу ў Другой лізе (трэці футбольны дывізіён краіны). Яна будзе называцца ФК «Салігорск», паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».

«Шахцёр» і «Партызан» не плануюць удзельнічаць у Другой лізе. Гульцы «Партызана», як і моладзь «Шахцёра», будуць выступаць за ФК «Салігорск».

Нагадаем, што «Шахцёр» Салігорск быў трохразовым чэмпіёнам краіны па футболе (2005, 2020, 2021), а заваяваныя ў 2022 годзе залатыя медалі былі ануляваныя, а клуб на два сезоны быў аштрафаваны адабраннем пэўнай колькасці балаў з-за дамоўных матчаў.

У мінулым сезоне «Шахцёр» вылецеў у першую лігу, але не падаў заяўку на ўдзел у ёй і фактычна быў расфарміраваны.

Каментары3

  • Заўзятар
    17.03.2025
    Няхай потым ня кажуць пра нейкія традыцыі 'Шахцера'. Шахцёр памер. Бо спачатку там на трансферах пілілі бабло, а потым парушалі нават лукавыя забароны на памер зарплаты.
  • Mazzola
    17.03.2025
    Шахцёр пакаралі за тое, што ўсунуўся і перашкодзіў ментаўской дынаме па загаду ўзурпатара стаць чэмпіёнам. Накінуліся губазы, следакі ды перастараліся. Джына ўжо не загнаць... Яны не зрабілі нічога, чаго не рабілі іншыя. Сачыце, як цяпер будзе назначацца чэмпіён. Там нешта ў Нёмане вякнулі..?
  • Заўзятар
    18.03.2025
    Mazzola, Так як дапамагалі суддзі Шахцеру, яны дапамагалі толькі БАТЭ ў часы Капскага, залічаных галоў Радзіенава рукамі і плацежак Вярэмка.
    Некалькі год таму, ужо пасьля слоў самазванца гуляла Дынама з Шахтай і атрымала левы пеналь, бо самазванец далека, а Вяргей побач у федэрацыі))
    Пакуль Вяргейчык руліў федэрацыяй Шахта мела з/п у 3 разы большыя чым астатнія топы, толькі афіцыйна, а дадаткова ж была чорная каса. Яны нахабна не хацелі гуляць па-агульных правілах.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

Неверагодная гісторыя кахання, пра якую некалі зніме стужку «Беларусьфільм»5

Пуцін учора павіншаваў расіян з вызваленнем Курскай вобласці. Z-блогеры яго абверглі

Самы гнуткі сенатар ЗША пасля крытыкі Трампам расійскіх удараў па Украіне нагадаў пра дадатковыя санкцыі супраць РФ1

Ноччу ў Беларусі былі моцныя замаразкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць