Свет11

Цана нафты Brent упершыню за 3,5 года ўпала ніжэй за $68 за бараль

Цана чэрвеньскіх ф'ючарсаў на нафту Brent знізілася на 3,27%, да $67,85 за бараль, сведчаць даныя таргоў лонданскай біржы ICE. У апошні раз нафта гандлявалася ніжэй за $68 за бараль амаль 3,5 года таму — 2 снежня 2021 года, піша РБК.

Нафта ўпала пасля ўвядзення прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам новых пошлін на імпарт з усіх краін. Для розных краін свету ЗША вырашылі ўвесці пошліны да 50%. Гэта ўзмацніла асцярогі, што глабальная гандлёвая вайна можа знізіць попыт на нафту. Негатыўна на рынак таксама паўплывала рашэнне краін АПЕК+ павялічыць здабычу нафты хутчэй, чым было абвешчана раней.

«У Вашынгтоне і Вене быў прыгатаваны ідэальны мядзведжы кактэйль», — распавёў аналітык брокерскай кампаніі PVM Oil Associates Томаш Варга.

Узаемныя пошліны практычна для ўсіх асноўных гандлёвых партнёраў ЗША абгрунтавана выклікаюць асцярогі адносна рэцэсіі ў эканоміцы і, магчыма, стагфляцыі, паведаміў ён. Гэта негатыўна адбіваецца на эканамічным росце і попыце на нафту.

Каментары1

  • Циник
    04.04.2025
    Тем временем бензин снова дорожает. Но топливо у нас дорожает по трём причинам - цена нефти выросла, упала и просто так запланировали/захотели.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць