Беларускія медыкі выратавалі дзяўчынку, якая нарадзілася масай 600 грамаў
Малая з Гвінеі па імені Сабіна нарадзілася напрыканцы лістапада мінулага года на 23—24 тыдні цяжарнасці. Яе маці зрабілі экстраннае кесарава сячэнне, стан дзяўчынкі быў вельмі цяжкі.

«На працягу некалькіх месяцаў дактары-анестэзіёлагі-рэаніматолагі, медсёстры сачылі за кожным рухам, кожным удыхам, тэмпературай цела і дынамікай аналізаў малой, — распавялі ў 3-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. — Барацьба ішла за кожны набраны грам».
26 сакавіка, пераадолеўшы ўсе цяжкасці, Сабіну перавялі ў педыятрычнае аддзяленне для нованароджаных і неданошаных дзяцей з вагой 3300 грамаў.
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары