З'явілася новая дата меркаванага адкрыцця Нацыянальнага стадыёна ў Мінску
Па інфармацыі выдання «Трыбуна», адкрыццё Нацыянальнага стадыёна гэтым разам запланавалі на 7 чэрвеня.

Нацыянальны стадыён у Мінску. Фота: Blizko.by
Раней выканкам АБФФ перанёс фінал Кубка Беларусі, які павінен быў прайсці на новаадкрытым Нацыянальным стадыёне ў Мінску 24 мая, у Гродна на стадыён «Нёман».
Стадыён планавалі адкрыць да канца 2024 года, але ў сакавіку тэрмін здачы арэны зноў перанеслі — на гэты раз з адкрытай датай. Пры гэтым усе аб’екты вакол стадыёна павінны дабудаваць да 1 кастрычніка 2025 года.
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары