Свет55

Былы дыктатар Зімбабвэ на першых пасля яго сыходу выбарах падтрымаў апазіцыю

У Зімбабвэ пачаліся прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Гэтыя выбары стануць першымі ў гісторыі краіны, у якіх не бярэ ўдзелу былы дыктатар краіны Роберт Мугабэ.

Галасаванне пачалося на 10985 выбарчых участках. У ім змогуць узяць удзел больш за 5,7 млн грамадзян. Вынікі павінны быць аб'яўленыя 4 жніўня, паведамляюць інфармагенцтвы.

На найвышэйшую дзяржаўную пасаду афрыканскай краіны прэтэндуюць 23 кандыдаты, аднак асноўная барацьба разгорнецца паміж 75-гадовым дзеючым прэзідэнтам Эмерсанам Мнангагвай, які ўзначальвае кіруючы «Афрыканскі нацыянальны саюз Зімбабвэ - Патрыятычны фронт» (ЗАНУ-ПФ) і лідэрам альянсу сямі апазіцыйных партый, згуртаваных вакол «Руху за дэмакратычныя перамены» (РДП), 40-гадовым Нэльсанам Чамісам.

Напярэдадні галасавання эксперты адзначалі, што ў супернікаў прыкладна роўны рэйтынг і не выключаны другі тур.
За месцы ў парламенце Зімбабвэ пазмагаюцца прадстаўнікі 55 партый.

У інтэрв'ю напярэдадні выбараў былы дыктатар краіны Робэрт Мугабэ нечакана падтрымаў кандыдата ад былой дэмакратычнай апазіцыі. Па словах Мугабэ, найгоршы варыянт - гэта кантроль над уладай арміі. Таму Мугабэ «зычыць поспеху» кіраўніку Руху за дэмакратычныя перамены.

Зімбабвэ абвясціла незалежнасць у 1980-м, і гэтыя выбары стануць першымі ў гісторыі краіны, у якіх Мугабэ не бярэ ўдзел. Ён быў адхілены ад улады вайскоўцамі ў лістападзе 2017 года. 

Нагодай для іх выступу была адстаўка Мнангагвы з пасады першага віцэ-прэзідэнта, рашэнне аб якой, як лічыцца, было прынята пад ціскам былой першай лэдзі Грэйс Мугабэ, што хацела атрымаць у спадчыну ўладу мужа. Пасля таго, як 93-гадовы кіраўнік дзяржавы пагадзіўся датэрмінова скласці паўнамоцтвы, Мнангагва быў прыведзены да прысягі прэзідэнта, паабяцаўшы правесці сумленныя выбары, аднавіць давер да ўрада рэспублікі ў краін Захаду і дамагчыся зняцця санкцый, уведзеных імі супраць Зімбабвэ пры яго папярэдніку.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу12

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пакуль трымаюся». Ментусава пра працу з Каверыным і канфлікты28

​У Ванкуверы аўтамабіль урэзаўся ў натоўп падчас фестывалю: загінулі 8 чалавек1

Ці варта пазбягаць кока-колы і пэпсі: што кажуць хімік і дактары2

Дэмі Мур расказала, як ёй атрымліваецца захоўваць маладосць і фігуру9

Макрон у Ватыкане паціснуў руку Зяленскаму, але не стаў ціснуць Трампу12

Новы трэнд у пластычнай хірургіі: жанчыны ўшываюць сабе ў грудзі «бія-бюстгальтары»7

У Магілёве высекуць ахоўную частку Пячэрскага лесапарку, каб пабудаваць царкву8

Дзеячы культуры наракаюць, што музыкант Пятро Клюеў пазычыў у іх грошы і не аддае месяцамі13

Кітайская армія заняла спрэчны рыф Сэндзі-Кей у Паўднёва-Кітайскім моры12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу12

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць