Блог "Новая Беларусь"33

Трагічней за беларускую палітыку? Сем графікаў, якія тлумачаць дэмаграфічную сітуацыю

Піша старшыня Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Было б лагічна пачаць эксплэйнер па беларускай дэмаграфіі з апісання колькасці насельніцтва, але насамрэч афіцыйная лічба мала што паказвае, бо не ўлічвае міграцыю з Беларусі. Таму куды важнейшым выглядае паказнік дэмаграфічнай нагрузкі — суадносінаў людзей у працаздольным і непрацаздольным узросце.

Апошнія гады колькасць тых, хто жыве за кошт іншых (ці то дзеці, ці то пенсіянеры), увесь час павялічваецца адносна людзей працаздольнага веку. Калі ж параўнаць са звесткамі ў 1990-м годзе, то гэтая колькасць засталася прыкладна на тым самым узроўні, але адбыўся велізарны зрух у прапорцыях: колькасць людзей, якія не дасягнулі працаздольнага ўзросту, зменшылася, а колькасць старэйшых — вырасла. На практыцы гэта азначае, што малалікія новыя пакаленні будуць несці ўсё большы сацыяльны цяжар за старэйшых людзей.


Самы просты прыклад таго, да чаго вядзе старэнне насельніцтва, — гэта павелічэнне выдаткаў на ахову здароўя, якое ўжо адбываецца. Старэйшыя пакаленні патрабуюць і будуць патрабаваць для сябе ўсё больш разбудаванай сацыяльнай сферы.


Колькасць сталых людзей павялічваецца таксама з той прычыны, што беларусы пачалі даўжэй жыць. Чаканая працягласць жыцця павялічваецца да 75, хоць пры гэтым беларусы застаюцца аднымі з лідараў па розніцы ў працягласці жыцця жанчын і мужчын (мужчыны жывуць прыкладна на дзесяць гадоў менш).


Павелічэнне працягласці жыцця можа тлумачыць, чаму колькасць насельніцтва не змяншаецца, хоць каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі ніжэйшы за 2,1 (меншы за ўзровень самааднаўлення). Пры гэтым у беларускіх вёсках гэты каэфіцыент куды вышэйшы і цягам апошніх некалькіх гадоў заўважна рос.


Але гэтыя нараджэнні не ратуюць вёску ад вымірання. Усе малыя селішчы ў Беларусі пусцеюць, а вялікія гарады растуць. Вось дзе жылі беларусы ў 2018-м годзе:


Напрыканцы паглядзім на больш сумныя графікі. Адзін з іх паказвае: хоць у Беларусі змяншаецца колькасць выяўленых алкагалічных і наркалагічных захворванняў, колькасць ВІЧ-інфікаваных няспынна расце. Паводле гэтага паказніка мы, дарэчы, адныя з першых у Еўропе.


І ўрэшце звернемся да графіка, дзе змешчаныя прычыны, чаму беларусы паміраюць. Як відаць, больш за палову смерцяў выклікаюць хваробы кровазвароту. На другім месцы ідуць ракавыя захворванні. Колькасць першых прычын змяншаецца, колькасць другіх — расце.


Каментары3

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць