Улада

Чаму прэзідэнт Ізраіля Герцаг званіў Лукашэнку?

Учора прамільгнула навіна пра тое, што Лукашэнка па тэлефоне пагаварыў з прэзідэнтам Ізраіля Іцхакам Герцагам. Падрабязнасці размовы вядомыя толькі ў агульных рысах: бакі абмеркавалі двухбаковыя адносіны, а таксама комплекс гуманітарных пытанняў і графік кантактаў. Між тым крыніцы «Нашай Нівы» кажуць, што магістральная задача гэтых кантактаў — вызваленне адвакаткі Маі Райтэн-Столь.

Прэзідэнт Ізраіля — гэта пасада выключна з прадстаўнічымі функцыямі. Але, калі паназіраць за актыўнасцю прадстаўнікоў Ізраіля, выявіцца, што ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі Ізраіль падтрымлівае і неабавязковыя кантакты.

Кшталту сустрэчы пасла Ізраіля з генеральным пракурорам Шведам, на якой апошні расказваў пра расследаванне «справы аб генацыдзе». 

Тая самая сустрэча. Фота: sputnik.by

У чым справа? 

«Рэч не ў тым, што паслу не сядзіцца ў кабінеце, а прэзідэнту няма з кім пагаварыць, — патлумачыла «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. — Магістральная задача гэтых кантактаў — вызваленне адвакаткі Маі Райтэн-Столь. Яна крычыць пра свае пакуты ў СІЗА, а ізраільская дзяржава мае за прынцып даставаць сваіх любымі спосабамі. Размова Лукашэнкі і Герцага была пра адвакатку, пра высновы казаць яшчэ рана».

Мая Райтэн-Столь. Фота: kan.org.il

Ізраільскую адвакатку на пачатку лістапада затрымалі ў мінскім аэрапорце з 2,5 грама марыхуаны, якія яна, згодна з рэцэптам тамтэйшага доктара, выкарыстоўвала як лек. У Беларусі ж гэта — крымінальнае злачынства.

Падобная гісторыя здарылася ў 2019 годзе ў Расіі. Тады ў транзітнай зоне аэрапорта Шарамеццева затрымалі 26-гадовую грамадзянку Ізраіля Наамі Ісахар, яна там рабіла перасадку па шляху з Дэлі ў Тэль-Авіў. У яе багажы знайшлі 9,6 грама гашышу.

Ізраільскія СМІ пісалі, што Масква была гатовая перадаць Ісахар ізраільскім уладам у абмен на хакера Аляксея Буркова, затрыманага ў снежні 2015 года ў аэрапорце Тэль-Авіва па запыце ЗША.

Сваякі ізраільцянкі нават звярталіся ў суд з прашэннем аб скасаванні экстрадыцыі расіяніна ў ЗША, называючы Ісахар «дыпламатычным закладнікам». У лістападзе 2019 года ўлады Ізраіля перадалі Буркова амерыканцам.

Дзяўчыну ж пасля доўгага торгу выпусцілі з Расіі толькі ў 2020-м. 

Чытайце таксама: Лукашэнку нават пасля адстаўкі не змогуць судзіць? Паглядзелі праект новай Канстытуцыі

Каментары

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Усе навіны →
Усе навіны

На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку4

У Наваполацку на футбольным матчы ішоў снег ВІДЭА

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень10

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам19

Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна12

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»3

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам2

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць