Грамадства4343

Імаверная прычына смерці Уладзіміра Макея — суіцыд

«Наша Ніва» атрымала такую інфармацыю ад чатырох не звязаных між сабой крыніц са сферы медыцыны і дзяржаўнага кіравання.

«Памёр Уладзімір Макей» — такое паведамленне ў 16:35 26 лістапада распаўсюдзіла БелТА са спасылкай на прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі. У паведамленні не было ані тыповай для афіцыйнага стылю беларускіх улад формулы «Раптоўна памёр», ані іншай тыповай формулы «Пасля працяглай хваробы памёр». 

Звяртала ўвагу таксама тое, што лукашэнкаўскія СМІ доўга не мелі ўказання пра тон і характар асвятлення смерці шматгадовага міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

Так, у «СБ. Беларусь сегодня» ўвечары той суботы ўсё яшчэ не было практычна нічога пра смерць адной з найвышэйшых асоб, гэта стаяла нават не другой і не трэцяй навіной.

Галоўная старонка прэзідэнцкага выдання ўвечары 26 лістапада

Нарэшце, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў не прыехаў на пахаванне беларускага калегі.

Распаўсюджаная версія першых дзён — прычынай смерці Макея стаў праігнараваны інфаркт. Але пазней у Мінску ўсё ж сталі вядомыя іншыя абставіны смерці. 

Чатыры крыніцы «Нашай Нівы» ў сферах дзяржаўнага кіравання і медыцыны назвалі прычынай смерці суіцыд. 

Што магло прывесці да самагубства? Выглядае, што нейкай адной, асноўнай прычыны няма — справа ў сукупнасці фактараў.

Але мы ўстрымаемся ад публікацыі некаторых дэталяў: права іх агучыць маюць, напэўна, толькі блізкія.

Апошнія гады жыцця міністра яго суправаджалі як палітычныя, так і асабістыя драмы. 

Уладзімір Макей у 2022-м. Фота: прэс-служба Міністэрства замежных спраў

Знаёмыя Макея кажуць, што ён балюча перажываў крушэнне таго курсу, які праводзіў. Часта адчуваў сябе непатрэбным, а месцамі і проста недарэчным.

Дастаткова згадаць ягоную заяву напярэдадні вайны пра вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі пасля вучэнняў. Праз некалькі дзён з тэрыторыі Беларусі была пачата самая крывавая ў Еўропе вайна пасля Другой сусветнай.

Макей ведаў і тое, што ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі пачалі прыглядацца да кандыдатур на замену яму. 

«Яму было апошнім часам адмоўлена ў асабістай увазе, для яго гэта вельмі адчувальна», — кажа яго калега.

«Гэта не азначае, што яго знялі б заўтра. Але ён разумеў, што ранейшае высокае становішча падыходзіць да канца. А ён, пасля сваіх высотаў, ужо нідзе сябе больш не бачыў», — кажа адзін з нашых суразмоўцаў. 

На гэта таксама наклаліся праблемы ў сям'і. Частка іх была публічная, а частка — непублічная.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», у дзень смерці Уладзімір Макей вярнуўся ў свой дом у Драздах адзін. Яго жонка Вера Палякова з малодшым сынам засталіся ў іх іншай кватэры.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», першым нежывога міністра знайшоў старэйшы сын Паляковай, які паехаў у Дразды пасля няўдалых спроб сваякоў звязацца з ім па тэлефоне.

Спробы рэанімаваць міністра ні да чога не прывялі. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» не бачаць прыкмет, што гэта было забойства, замаскаванае пад суіцыд.

64-гадовы Уладзімір Макей належаў да ліберальнага крыла лукашэнкаўцаў і быў адзіным у вярхушцы, хто час ад часу гаварыў па-беларуску. У савецкі час Макей быў афіцэрам савецкага ГРУ, у незалежнай Беларусі ён пачаў дыпламатычную кар'еру. На пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і пазней міністра замежных спраў Макей прыйшоў праз кабінет асабістага памочніка Аляксандра Лукашэнкі, які заняў у 2000 годзе — гэта было пасля знікнення Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, у пераломным моманце ў характары беларускага рэжыму. 

25 лістапада, за дзень да інфармацыі пра смерць, паведамлялася пра сустрэчу Макея з ватыканскім нунцыем Ёзічам. 

Некалькімі днямі раней, 22 лістапада, Уладзімір Макей разам з дзяржсакратаром Рады Бяспекі Вальфовічам лёталі ў Ерэван на вайсковым транспартным самалёце Іл-76МД. У Арменіі чыноўнікі ўзялі ўдзел у сесіі Рады калектыўнай бяспекі АДКБ.

«Думаю, усе ў гэтай зале выдатна памятаюць яго выступ на Усебеларускім народным сходзе, які ён скончыў словамі: «Люблю Беларусь!» Гэтыя два, здаецца, простыя, але вельмі важныя словы былі сапраўды матывам усяго яго жыцця, — сказаў на развітанні з Уладзімірам Макеем яго сябар і будучы пераемнік Сяргей Алейнік. — Ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай дзяржаўнасці, яе станаўленне, умацаванне нашага суверэнітэту, захаванне міру і стабільнасці на нашай беларускай зямлі. Ён быў шчырым і фантастычным, сапраўдным чалавекам».

Але такую ацэнку Макея падзяляюць не ўсе. 

«Тое, што яго начальнік [Аляксандр Лукашэнка] такім сфарміраваўся, у многім яго заслуга. Ëн падпяваў і патакаў яго не самым чалавечным інстынктам і матывам паводзін. Гэта важней за наладжванне сувязяў з Захадам ці ўдасканальванне бюракратычнай сістэмы, за якія яму можна аддаць належнае», — сказаў нам адзін з дыпламатаў, які ўжо пакінуў службу. 

«Не памятаю, хто гэта сказаў, але калі быць пакараным смерцю, то лепш быць пакараным за вернасць, чым за здраду», — сказаў Уладзімір Макей 1 красавіка 2022 года, калі стала ясна, што план Расіі па захопе Украіны праваліўся. 

* * *

Калі маеце даставерную і важную інфармацыю пра тыя ці іншыя падзеі, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ @nn_editor, на [email protected] ці [email protected].

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Ціханоўская выказалася пра смерць Макея

Каментары43

  • Вера
    19.02.2023
    Его убили и это очевидно. Убила путинская хунта, чтобы опять не мутили ерунды какой. Никаких причин для суицида не было. Он прекрасно жил при Лу.
  • Давайце пашкадуем фашысцікаў
    19.02.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    19.02.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый2

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома

Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага9

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі12

Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»1

Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя2

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»13

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў12

Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха4

«Жорсткасць пад выглядам дабрачыннасці». У Аўстраліі з верталёта расстралялі да 700 каал3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый2

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць