Усяго патроху22

На возеры ў Магілёве масава гінуць чайкі, бераг і край вады абсыпаныя пер'ем

На Святым возеры ў Магілёве адзначаецца масавы мор чаек, напісала мясцовае выданне «Магілёў анлайн».

На беразе журналісты пабачылі хворых асобін — яны сядзяць і цяжка дыхаюць, выцягнуўшы ногі наперад. Узляцець птушкі не могуць. Некаторыя ўсё ж збіраюць сілы і спрабуюць «петлямі» дайсці да вады. Бераг і край вады абсыпаныя пер'ем.

Былі заўважаныя асобіны з крывацечнымі язвамі на галаве, на пяску былі кроплі крыві. Некалькі чаек паміралі проста на вачах журналістаў, ім заставалася толькі бездапаможна за гэтым назіраць.

Пакуль невядома, што здарылася з чайкамі на Святым возеры: звязаная гібель птушак з экалогіяй ці птушкі на нешта захварэлі. Але вадаём вельмі брудны: ля берага плаваюць бутэлькі і іншае бытавое смецце. 

Чытачка выдання Tochka.by тэлефанавала з гэтай нагоды ў Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, яе там запэўнілі, што сітуацыя высвятляецца:

«Запэўнілі, што птушынага грыпу ў горадзе няма адназначна — за гэтым пастаянна сочыць санслужба. А вось гібеллю дзікіх птушак цяпер займаюцца ветэрынарныя службы. Там ужо высвятляюць прычыны таго, што адбываецца на нашым возеры».

Каментары2

  • Улад
    19.04.2023
    Бытавое смецце ў вадзе Святога (!!!) возера - гэта вынік адпачынку мясцовага быдла. Але ж масавы мор чаек мае іншыя прычыны.
  • Григорий
    19.04.2023
    Значит, гибнут только чайки, а утки и прочая птица нет? Говорят, это мб связано с тем, что только чайки едят рыбу.

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць