Грамадства55

Прапагандысты спыталі ў Пратасевіча, ці вярнуўся б ён у Беларусь, «калі б цяпер быў беглым за мяжой»

У Мінскім абласным судзе працягваецца разгляд так званай справы NEXTA. Сёння, пасля нядаўняга выстаўлення яшчэ аднаго абвінавачання, будзе апытаны Раман Пратасевіч.

Раман Пратасевіч у судзе 19 красавіка. Скрын відэа

Перад паседжаннем прапагандысты спыталі ў Пратасевіча, ці вярнуўся б ён у Беларусь, «калі б цяпер быў беглым за мяжой».

«Ну ведаеце, тут, напэўна ўсё відавочна, таму што калі б я дакладна ведаў, што мне трэба будзе правесці нейкі доўгі час за кратамі, то лагічна, што ніводны чалавек у здаровым розуме не будзе вяртацца для таго, каб сесці ў турму», — адказаў Пратасевіч.

Але ён дадаў, што ёсць пытанне да тых людзей, якія зʼехалі, хаця па факце, мяркуе Пратасевіч, ім больш за нейкі адміністрацыйны штраф або 15 сутак нічога не пагражае.

«Гэта ўжо зусім іншая гісторыя, і большасць такіх людзей проста могуць строіць з сябе каго заўгодна. Гэта абсалютна дзве розныя гісторыі», — мяркуе Пратасевіч.

Суд па так званай справе NEXTA пачаўся 16 лютага ў адкрытым фармаце.

Па справе праходзяць тры абвінавачваныя: Раман Пратасевіч, які прысутнічае ў судзе, а таксама Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік — іх судзяць завочна.

Усім фігурантам справы выстаўлена абвінавачанне больш чым па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя таго, Генпракуратурай Беларусі ў інтарэсах дзяржавы заяўлены пазоў на больш чым 30 мільёнаў рублёў.

Каментары5

  • Улад
    19.04.2023
    Гэтаму хлопцу ўжо позна саромецца. Вось ён і хлусіць.
    P.S. Нават калі чалавек атрымае толькі 15 сутак, яго потым будуць рэгулярна прэсаваць розныя ... (дрэнныя людзі).
  • Ян Севярын Бакей
    19.04.2023
    пратасевіч мог бы і адказаць ня проста станоўча, а палка заклікаць усіх "збіжавшых ад справядлівава і самава гуманнава" суда вярнуцца. пераходзячы мяжу  на каленях і пасыпаючы галаву попелам ад спаленай Канстытуцыі. як бачу , сумленьне дазваляе. на мейсцы азьвярёнкаў-маркавых і протчых дзерьмантаў  варта было б  прызадумацца - расьце на вачох канкурэнт на трыццаць срэбранікаў за агіткі.
  • Том
    19.04.2023
    А з іншана боку штт гэтаму герою застаецца, ён жа разумее што вызвалення ня будзе не праз 5 ні поа 15 год, таму і спадзяецца на літасць лукашыстаў, хая верагодней за ўсё не дачакаецца і атрымае ў плечы па поўнай.

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць