Вайна2222

Міністр абароны Украіны расказаў, як Хрэнін у першы дзень вайны прапаноўваў яму капітуляцыю

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін прасіў свайго ўкраінскага калегу падпісаць акт аб капітуляцыі, каб спыніць вайну. Як расказаў у інтэрв'ю «Настоящему времени» Аляксей Рэзнікаў, размова адбылася ў другой палове дня 24 лютага 2022 года, яе пераказала «Люстэрка».

Аляксей Рэзнікаў. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Кіраўнік Мінабароны Украіны Аляксей Рэзнікаў расказаў, што ў першы дзень вайны міністр Хрэнін выступаў як пасярэднік Шайгу і патэлефанаваў з прапановай аб капітуляцыі.

— Пасля абеду мне паступіў званок ад беларускага міністра з прапановай падпісаць акт капітуляцыі. Гэта было смешна.

— А як гэта гучала?

— Беларускі міністр запытаў размову. А мы з ім да гэтага размаўлялі, абмяркоўвалі рызыку і пагрозы, і ён мне клятвенна абяцаў, даваў слова афіцэра, што ніякага ўварвання з тэрыторыі Беларусі быць не можа. Ён парушыў гонар афіцэрскі, не выканаўшы свае абяцанні.

Я ўсё роўна прыняў званок, гэта было дзесьці пасля абеду. Ён гучаў вельмі няёмка, вельмі нязручна яму відавочна было. Ён кажа: «Я выконваю ролю пасярэдніка, хачу вам перадаць паведамленне ад міністра Шайгу, што ёсць прапанова падпісаць акт капітуляцыі, і тады ўсё можна будзе спыніць».

У мяне не было часу праводзіць якія-небудзь кансультацыі. Я проста адразу адрэагаваў (але без лаянкі сказаў!), я проста сказаў: «Дзякуй за вашу спробу выступіць нейкім перадатчыкам. Можаце перадаць у адказ, што я падпішу акт капітуляцыі з боку Расіі. І мы тады ўсю гэтую справу скончым».

Гэта быў наш адзіны віртуальны кантакт», — падзяліўся Рэзнікаў. 

Каментары22

  • Вудзи
    19.06.2023
    Дык вы ж ужо пимали пра гэта! Няма больш чым павестку запауняць, Васили Дзятлики (герой Людзи на балоце)?
  • Чаркашкварка
    19.06.2023
    Фанатау - гэта Рэдакцыя, маё там было iншае слова. Якое яны цалкам апраудваюць.
  • Алёша
    19.06.2023
    Где контрнаступление, Резников?

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер3

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Францішак перад смерцю перадаў 200 тысяч еўра макароннай фабрыцы6

Гродзенка аддала за нарошчаныя валасы амаль пяць тысяч рублёў — за што такія грошы?1

Лаўроў заявіў, што Расія адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША2

БПЦ аслупавала сквер у гістарычным цэнтры Гомеля6

Рубіа: Наступны тыдзень стане крытычным для дасягнення міру ва Украіне16

Парашутыстка захрасла на дрэве ў Маларыцкім раёне4

Віла нацысцкага злачынцы Германа Гёрынга прадаецца за 18 мільёнаў еўра1

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер3

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць