Грамадства44

«Яна моцна схуднела». Паліне Шарэндзе-Панасюк зноў прынеслі мех з яблыкамі, каб немагчыма было прыняць прадуктовую перадачу

Актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» Паліне Шарэндзе-Панасюк у гомельскім СІЗА дазволілі спатканне з сваячкай. Пра спатканне Радыё Свабода расказаў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда.

Паліна Шарэнда-Панасюк у судзе 8 чэрвеня 2021 года. Фота: Белсат

«Агульнае ўражанне, што Паліна пачуваецца крыху лепш, чым раней, але ёсць і назіранні, якія непакояць. Сказаў чалавек, які з Палінай сустрэўся, што целам яна схуднелая, а вось твар чамусьці апухлы, бляклы.

А сама Паліна больш непакоіцца пра тое, што з ёю будзе ў калоніі ў Зарэччы, калі апеляцыя не дапаможа. Кажа пра вельмі дрэнныя ўмовы ў калоніі, не хоча туды зноў трапляць», — расказаў Андрэй Шарэнда.

9 кастрычніка над Палінай Шарэндай-Панасюк адбыўся другі суд, які прысудзіў ёй яшчэ адзін год зняволення паводле 411 артыкула Крымінальнага кодэкса — за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.

Такое пакаранне ў жніўні палітзняволеная ўжо адбыла, пакуль знаходзілася ў калоніі № 24 у Зарэччы Рэчыцкага раёна, але адтуль на волю яна так і не выйшла. На апошнім працэсе ў Рэчыцкім раённым судзе Паліна Шарэнда-Панасюк не прызнала віны і потым абскардзіла вырак. На час разгляду апеляцыйнай скаргі жанчыну змясцілі ў Гомельскі следчы ізалятар.

«Умовы там дрэнныя. Плюс зрабілі гэтак, каб сваякі не маглі перадаць ёй лекаў, і не прымаюць для яе перадач.

Дзеля гэтага паўтарылі трук з мехам яблык, які быў месяц таму. Зноў прынеслі ў камеру мех яблык вагой 30 кілаграмаў, нібыта нехта ёй перадаў, а цяпер не прымаюць прадуктовых перадач ад сваякоў на той фармальнай падставе, што закончыўся месячны вагавы ліміт. Здзекі працягваюцца», — зазначыў Андрэй Шарэнда.

Паводле мужа палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, чакаць разгляду апеляцыі ёй давядзецца каля двух месяцаў.

За кратамі Шарэнда-Панасюк з 3 студзеня 2021 года. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

Каментары4

  • нелюдзі
    25.10.2023
    пэўна нехта з супрацоўнікаў. хто ж яшчэ
  • Ёсік
    25.10.2023
    Зора, працоўнік калоніі. Якую ж асалоду атрымліваюць, зьдзекваючыся над жанчынай. Дзе ты, які с жанчынамі не ваюе?
  • mikola
    25.10.2023
    Zlaczyncy pracjagvaiuc zdekvacca...Jak by ih samyh-haceu by dazyc i PAGLJADZEC !

Цяпер чытаюць

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-зорка зборнай Германіі кінуў вядомую тэнісістку. Ён здрадзіў ёй з тэлевядучай4

Як Надзея Кадышава стала новай зоркай стадыёнаў — расійская моладзь скача ў карагодах21

Дасведчаны дызайнер год шукае працу паўсюль — вось яго пранізлівы маналог (дарэчы, ён не вінаваціць ШІ)4

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу39

Экс-прэзідэнту Украіны Януковічу завочна далі 15 гадоў

Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію12

Сабаленка: Натуральна, я хачу яхту, самалёт6

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць