Здароўе11

Тры спосабы палепшыць тэхніку бегу

Дасведчаныя трэнеры радзяць, як пазбегнуць траўмаў і атрымліваць ад прабежак максімальную карысць.

Фота: vecteezy

1. Глядзіце на 2-3 метры наперад

Не існуе адзінага правільнага або ідэальнага спосабу бегу, і ў кожнага бегуна ёсць свая тэхніка. Але калі ваш стыль бегання выклікае біямеханічныя недахопы, якія могуць прывесці да траўмаў, або калі ваш спосаб бегу неэфектыўны і вы траціце лішнюю энергію, то вам, напэўна, трэба ўнесці карэктывы.

The Times дае слова Сэму Мэрфі, трэнеру па бегу і аўтару кнігі «Run Your Best Marathon». Вось што ён раіць як галоўнае. 

  • «Бег у вышыню»: уявіце, што геліевы шарык цягне вас уверх ад макаўкі; 
  • не намагайцеся рабіць занадта шырокія крокі, калі нага прызямляецца занадта далёка наперадзе цела; 
  • засяродзьцеся на дарозе, трымайце фокус прыкладна на 2-3 метрах перад сабой. 

Ваша галава важыць прыкладна 3-5 кг, кажа Мэрфі. То ж калі вы глядзіце навокал, уніз або трымаеце галаву набок, гэтая вага будзе ствараць нагрузку на цягліцы спіны і шыі, псуючы вам паставу.

2. Слухайце, як вы бегаеце

Іншы трэнер па бегу Марцін Елінг, аўтар «Running in the Midpack» раіць прыслухоўвацца да таго, наколькі шумна вы тупаеце падчас практыкаванняў. Калі вы бегаеце так, што вашыя ногі гучна ляпаюць па зямлі, гэта дакладная прыкмета таго, што з вашай тэхнікай бегання нешта не так. Варта спрабаваць прызямляцца мякчэй, нібы вы бяжыце па яечнай шкарлупіне — такім чынам вы зменшыце тое, што спартыўныя навукоўцы называюць вертыкальнай ударнай нагрузкай падчас трэнавання.

Даследаванне 249 жанчын-бягух у British Journal of Sports Medicine паказала, што спартоўкі з найменшымі вертыкальнымі ўдарнымі нагрузкамі — самыя спакойныя бегуны — атрымлівалі менш за ўсё траўмаў.

3. Не грымаснічайце і не горбіцеся

Напружанне — вораг плаўнага і эфектыўнага бегу, кажа бегавы трэнер з Беркшыра Пэдзі Макграт. Падтрымліваючы верхнюю частку цела расслабленай, плечы на ​​адным узроўні і расціскаючы кулакі, вы здымаеце напружанне, з-за якога бег здаецца цяжкай працай. Бег у больш спакойным стылі паляпшае так званую «эканоміку бегання», што, у сваю чаргу, можа паўплываць на хуткасць і задавальненне, кажа Макграт.

Нават выраз твару мае значэнне. Не крывіцеся! Даследчыкі з Ulster University ды Swansea University паказалі, што бегуны, якіх прасілі ўсміхнуцца падчас серыі тэстаў на бегавой дарожцы, адчувалі ніжэйшы паказчык нагрузкі. Гэта азначае, што дзейнасць перажывалася лягчэй, а бег быў больш эканомны: то бок іх арганізмы спажывалі менш кіслароду, чым тыя, каго прасілі хмурыцца.

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    29.10.2023
    Опять британские ученые. Не успел начать читать:"Бег у вышыню»: уявіце, што геліевы шарык цягне вас уверх ад макаўкі". Рукалицо
    https://dm83h6yjc9rj7.cloudfront.net/329098

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць