Эканоміка

Казахстан не пагаджаецца з планамі Беларусі павысіць тарыфы за транзіт нафты

Казахстан не згодны з павышэннем тарыфу на прапампоўку нафты па тэрыторыі Беларусі і будзе весці перамовы з беларускім бокам, паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі гэтай краіны.

«Казахстанскі бок не згодны з ідэяй павышэння тарыфу транспарціроўкі нафты (на 43%) па тэрыторыі РБ і лічыць неабходным правядзенне адпаведных перамоў па гэтым пытанні з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і канцэрнам «Белнафтахім», — гаворыцца ў каментары казахстанскага Міністэрства энергетыкі.

У Міністэрстве нагадалі, што паміж Казахстанам, Германіяй і Расіяй у канцы 2022 года была дасягнута дамоўленасць па транспартаванні казахстанскай нафты праз сістэму ПАТ «Транснафта» ў аб'ёме да 1,2 млн тон у год праз сістэму «Дружба» ў кірунку Германіі.

«На гэты момант Казахстан і Расія ўзгаднілі на 2024 год тэхнічную магчымасць транспартавання па гэтым маршруце ў ранейшых аб'ёмах — да 1,2 млн тон у год», — гаворыцца ў каментары ведамства.

Пры гэтым казахі адзначылі, што ў выпадку павелічэння цаны прапампоўкі па тэрыторыі Беларусі на 43,4% страты Казахстана могуць скласці каля 2,64 млн даляраў.

Раней з'явілася інфармацыя, што для паўночнай галіны нафтаправода «Дружба», па якой цяпер ідзе толькі казахстанская нафта, Мінск прапануе павысіць тарыф на 43%, а для паўднёвай, па якой працягваюцца пастаўкі нафты з Расіі,— толькі на 14,5%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер3

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў, што Расія адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША2

БПЦ аслупавала сквер у гістарычным цэнтры Гомеля6

Рубіа: Наступны тыдзень стане крытычным для дасягнення міру ва Украіне16

Парашутыстка захрасла на дрэве ў Маларыцкім раёне4

Віла нацысцкага злачынцы Германа Гёрынга прадаецца за 18 мільёнаў еўра1

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер3

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць