Грамадства99

Інтрыгі ў барацьбе за крэсла начальніка Адміністрацыі прэзідэнта: затрыманы Дзмітрый Рыбко, з дошкі здымаюць Назарава

Першы намеснік начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі — буйная рыба. Дзмітрыя Рыбко, які займаў гэтую пасаду, затрымалі ў мінулую пятніцу. Усё гэта разам указвае на ўнутраныя разборкі лукашэнкаўцаў, таму што непасрэдны начальнік Рыбко — Юрый Назараў — разглядаўся асноўным пераемнікам Сергеенкі. Па законах сістэмы, цяпер Назараву не спадзявацца на прамоцыю, а жыць з цяжкім сэрцам.

«Наша Ніва» сёння паведамляла аб тым, што Ігар Сергеенка, цяперашні кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі, пакідае пасаду і ідзе ў парламент.

Эксперты бачаць яго відавочнай заменай пасівеламу Уладзіміру Андрэйчанку. 

Але тое, што грамадства даведалася толькі цяпер, чыноўнікам стала вядома загадзя: працэдура ўзгаднення кандыдатаў на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта пачынаецца за месяцы да кадравай замены.

Адміністрацыя прэзідэнта

Традыцыйна няма аднаго пераемніка — ёсць спіс, падрыхтаваны і ўзгоднены рознымі дзяржаўнымі інстытуцыямі, з іх меркаваннямі па кожнай фігуры.

Як вядома «Нашай Ніве», нейкі час таму самай моцнай кандыдатурай-пераемнікам лічыўся Юрый Назараў. На гэты момант ён узначальвае Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі.

Юрый Назараў. Былы віцэ-прэм'ер, начальнік Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Калі адсачыць публікацыі БелТА па яго прозвішчы, то можна ўбачыць, якой нехарактэрнай для загадчыка гаспадаркі дзейнасцю займаўся Назараў, цягнучы сябе ў крэсла Сергеенкі, — ускладаў кветкі ў мемарыяльным комплексе «Ала» пад Светлагорскам, зачытваў вітальную прамову Лукашэнкі ўдзельнікам абласных «Дажынак». 

Але здарылася неспадзяванка, і сітуацыя выглядае як зняцце моцнай фігуры з дошкі: па падазрэнні ў атрыманні хабару затрыманы першы намеснік Назарава, Дзмітрый Рыбко. 

Дзмітрый Рыбко (справа), былы першы намеснік Назарава. Рыбко хутка споўніцца 50 гадоў. Па інфармацыі «Белпола», ён нарадзіўся ў Мядзельскім раёне, а апошнія 20 гадоў уладкаваны ў сістэме Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, у тым ліку працаваў у санаторыі «Прыазёрны». Яго жонка, Лілія Рыбко, узначальвала спа-цэнтр у санаторыі «Юнацтва» на беразе Мінскага мора. Фота: president-hotel.by

Гэта рэдкая падзея, якая мае практычныя наступствы для Назарава — атрымліваецца, ён не здолеў арганізаваць работу, стварыў умовы для карупцыі, праявіў злачынную слепату, калі ягоны першы намеснік аказаўся хабарнікам. Нельга выключаць, што Рыбко ў нязвыклых дэкарацыях СІЗА і пад уздзеяннем метадаў беларускага следства можа што-небудзь расказаць пра самога Назарава.

Каментары9

  • Ігар
    16.01.2024
    Яшчэ б назарова ўпяклі б за што
  • ..
    16.01.2024
    Лебедь, рак и щука
    Скушали друг друга.
  • Nightmare
    16.01.2024
    Той каго Крэмль назначыць, той і будзе. Лукашэнка ўжо даўно не вырашае нават ўласную кадравую палітыку і нчсона навогул. Прыклад - вынішчэнне беларускай лацінкі і ангельскіх надпісаў, ідыятызм ў школах у рускім свеце, поўнае за праўленне расейскімі шавяністамі ўсіх пытанняў па ўсім справам.

Цяпер чытаюць

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Усе навіны →
Усе навіны

На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку4

У Наваполацку на футбольным матчы ішоў снег ВІДЭА

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень10

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам19

Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна12

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»3

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам2

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць