Аўто88

Сышла эпоха. Замест салона VW ва Уруччы адкрыўся дылерскі цэнтр Chery

Увечары 26 студзеня ў Мінску адкрылі новы дылерскі цэнтр Chery. Раней тут пад той жа шыльдай «Атлант-М Уручча» больш за 12 гадоў прадавалі аўто маркі Volkswagen. 

Цяпер у будынку ўсё па-іншаму, піша Office Life.

Фота: Office Life

Цяпер «Атлант-М», які стаў дыстрыбутарам брэнда Chery ў Беларусі ў снежні мінулага года, пастаўляе на беларускі рынак седан Arrizo 8, кампактны красовер Tiggo 4 Pro, сярэднепамерны Tiggo 7 Pro Max і поўнапамерны 7-мясцовы Tiggo 8 Pro Max. Цаны пакуль не называюць.

Кітайская марка ўжо афіцыйна прадстаўлена ў Мінску, Гомелі і Брэсце, а на працягу пары месяцаў аўтацэнтры з'явяцца і ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.

Фота: Office Life

Мінулы прадстаўнік маркі Chery, «Аўтацэнтр на МКАД», будзе прадаваць гэтыя кітайскія аўтамабілі да ліпеня гэтага года. Сэрвіснае абслугоўванне прададзеных ім аўто Chery пяройдзе да «Атлант-М Уручча».

Фота: Office Life

Аўтацэнтр Volkswagen працаваў у Мінску на тым жа месцы пад той жа шыльдай «Атлант-М Уручча» з кастрычніка 2010 года. З 2022-га нямецкі аўтавытворца не пастаўляе сваіх аўто ў Расію і Беларусь.

Каментары8

  • Правдоруб
    27.01.2024
    Теперь овно кЕтайское вместо "Дас ауто"...
  • Пастух смеющийся с стада баранов
    27.01.2024
    Если у вас сейчас под седалищем машинка до 10 лет и она не китаец, то БЕРЕГИТЕ ЕЁ!! Меняйте расходники, вовремя ТО, следите за кузовом.Не покупайте китайское ломьё, вам же будет дороже и по деньгам и по нервам.Если скучно жить и очень хочется китайщины    (ну и есть свободные деньги) можете попробовать "электричку".Её хоть потом можно будет продать на вторичке.
  • Ёсік
    27.01.2024
    А якія ёсьць прапановы? Аўто з Кітаю гаў.о, шмат ежы, адзеньня, абутку расейскага, таксама гаў.о, паліва льем расейскае, газ таксама адтуль. Дык што рабіць? Ані заўтра, ані праз 5 гадоў гэтая сітуацыя не выправіцца. Што прапануеце, засіліцца на футбольнай браме ці з даху шматпавярховіка скокнуць на асфальт? Няма магчымасьці набыць аўто зь Еўропы, толькі Кітай, хадзіць пешшу?

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць