Відэа з затрыманнем з'явілася ў тэлеграм-канале брэсцкіх сілавікоў.

Кадры з відэа затрымання
Затрыманы хлопец быў дома атрадам спецыяльнага прызначэння «Шторм».
На відэа хлопец кажа, што яго затрымалі за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах. Ён таксама распавёў, што ў час пратэстаў знаходзіўся на праспекце Машэрава, дзе «мітынгоўцы кідалі камяні і палкі».
Па інфармацыі «Медыязоны», хлопца завуць Андрэй Салапура.

Андрэй Салапура. Фота з сацсетак
У якім статусе знаходзіцца затрыманы і ў чым яго абвінавачваюць — невядома.
Каментары