Грамадства99

Гомельскі ваенкамат расказаў, як будуць выглядаць SMS-позвы

Прыклады SMS-апавяшчэння ваеннаабавязаных распрацавалі ў Беларусі. Пра гэта даведаўся Флагшток з тэндару, абвешчанага вайсковым камісарыятам Гомельскай вобласці.

Да апублікаванай на электроннай гандлёвай пляцоўцы закупкі «забеспячэнне апавяшчэння абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязі з дапамогай накіравання SMS-паведамлення» на суму адна тысяча рублёў прымацаваны дакумент за подпісам ваенкама Андрэя Крываносава.

У ім гаворыцца, што арыенціровачныя тэрміны ажыццяўлення закупкі — люты—сакавік 2024 года. А ў самым тэндары паказаны тэрмін пастаўкі — з 1 красавіка па 31 снежня 2024 года.

Таксама апублікаваныя патрабаванні да паслугі. SMS ад ваенкамата павінны быць накіраваны ў трох выпадках:

  • з мэтай удакладнення звестак воінскага ўліку,
  • для мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі (на ваенныя зборы),
  • пры прызыве грамадзян на ваенную службу па мабілізацыі (у выпадку вядзення ваенных дзеянняў).

У апошнім выпадку тэкст SMS будзе выглядаць так.

«Вам належыць неадкладна з'явіцца па адрасе, указаным у мабілізацыйным загадзе (у вайсковы камісарыят)».

У канцы лютага Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў законы па пытаннях нацбяспекі. Цяпер сотавыя аператары абавязаны прадастаўляць ваенкаматам і абласным упраўленням КДБ тэлефонныя нумары ваеннаабавязаных.

Так можа выглядаць SMS-позва ў адпаведнасці з данымі дзяржзакупкі (візуалізацыя Флагштока)

Гэта зроблена, каб высылаць SMS-позвы. Такія паведамленні будуць лічыцца афіцыйным паведамленнем. У адпаведнасці з законам, прававыя наступствы ўзнікаюць з моманту дастаўкі паведамлення.

Каментары9

  • Ідэя для кібераў
    07.03.2024
    Кіберы, зрабіце такую рассылку ябацькі-даносчыкам з карты blackmap. Няхай бягуць у ваенкаматы.
  • Беларусь будзе вольнай!
    07.03.2024
    Калі да гэтага нарэшце дойдзе, то кожны будзе вырашаць для сабе сам - ці стаць чалавекам і пачаць супраціў, ці ганебна загінуць, як быдла.
  • Пацыфіст
    07.03.2024
    Раз не вітаюцца і пішуць з пунктуацыйнымі памылкамі, то можна не хадзіць. 

Цяпер чытаюць

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як Надзея Кадышава стала новай зоркай стадыёнаў — расійская моладзь скача ў карагодах21

Дасведчаны дызайнер год шукае працу паўсюль — вось яго пранізлівы маналог (дарэчы, ён не вінаваціць ШІ)4

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу39

Экс-прэзідэнту Украіны Януковічу завочна далі 15 гадоў

Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію12

Сабаленка: Натуральна, я хачу яхту, самалёт6

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць