Грамадства3434

Рудзік удакладніў пазіцыю: беларуска не інкубатар, унёсак у супольную справу можа быць розным

Блогер Ян Рудзік, віцэ-спікер Каардынацыйнай рады, у тэлеграм-канале ўдакладніў свой папярэдні допіс, на які грамадства адрэагавала неадназначна.

«Вырашыў падрабязней развіць думку, каб пазбегчы спекуляцыяў.

Вайна — гэта вельмі антыгуманная рэч. Асабліва вайна, у якой паўстае пытанне існавання дзяржаваў і нацыяў добрай паловы еўрапейскага кантыненту. У першую чаргу — усходніх славянаў, чые нацыянальныя ідэнтыфікацыі плануюць памножыць на нуль, назваць усіх выжыўшых «рускімі» і ўвесці ў склад новай мутацыі СССР і Расейскай імперыі.

Каб захаваць свае нацыі і дзяржавы перад рускімі, нацыям Міжмор’я спатрэбіцца мноства жаўнераў. У Польшы гэта асэнсавалі першымі і пайшлі на радыкальныя і непапулярныя крокі па забароне абортаў. Зараз аб гэтым размаўляюць і ў самой Расеі, бо разумеюць, што ўсё можа вельмі зацягнуцца на некалькі пакаленняў. 

Ніякім чынам не меў на ўвазе, што беларуска — гэта інкубатар. Прыклад мужных дзяўчын таго ж ПКК ці агулам ЗСУ паказвае, наколькі прафесійнымі і незамяняльнымі могуць быць жанчыны на вайне. 

І гэта іх асабісты ўнёсак у агульную справу. Гэты ўнёсак можа быць розным. 

Мой мэсэдж быў у том, што часы, калі прыйдзецца паступіцца асабістым дзеля калектыўнага, ужо прыйшлі. І ў асноўных месцах знаходжання беларускай дыяспары гэтыя часы маюць пагрозу адчуцца вельмі хутка. 

І грамадства трэба рыхтаваць да гэтага, замест яго атамізацыі на пол, клас і гэтак далей», — мяркуе блогер.

Каментары34

  • гінеколаг
    09.03.2024
    Колькі будучых жаўнераў нарадзіў для Беларусі гэты падлетак з розумам пенсіянера? Ён у курсе, што забарона абортаў ніяк не дапамагла Польшчы вырашыць праблему нараджальнасці? Жанчыны проста робяць аборты ў суседніх краінах. А самае галоўнае, ён не падумаў, што тыя жыўнерчыкі, якіх народзяць жанчыны ва ўжо акупаванай Беларусі, будуць замбаваныя ўжо з дзіцячых садкоў і будуць ваяваць за рускі мір, забіваючы дзяцей тых беларусак, што выехалі ў Літву ці Польшчу? Хто зрабіў гэтага хлопчыка нейкім віцэ-спікерам?
  • Беларус
    09.03.2024
    зусім збяднеў на разумных актывістаў дэмакртатычны рух бо лепшыя ў турмах а па замежжы цягаюцца такія як гэты рудзік які нясе ппоста трызненьне, калі не горш.
  • Kate
    09.03.2024
    Беларуска не інкубатар, але давайце забаронім аборты бо трэба нараджаць салдат. Рудзік, лепш бы ты рота не раскрываў увогуле.

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць