Свет88

ЗША папярэдзілі Расію аб падрыхтоўцы тэракту, але інфармацыі не хапіла, каб выявіць тэрарыстаў — Нарышкін

Паміж Расіяй і ЗША дзейнічае контртэрарыстычны канал, але ён абмежаваны.

Фота: МНС

Кіраўнік Службы знешняй разведкі заявіў, што ФСБ атрымала «пэўную інфармацыю з боку спецслужбаў ЗША аб тым, што такое (тэракт), на жаль, магчыма». Пры гэтым, па словах Сяргея Нарышкіна, «інфармацыя была занадта агульнай і не дазволіла да канца выявіць тых, хто ўдзельнічаў у гэтым страшным злачынстве», піша «Медуза».

Дырэктар СЗР адзначыў, што паміж Расіяй і ЗША дзейнічае контртэрарыстычны канал, але ён абмежаваны. Па словах Нарышкіна, узровень міждзяржаўнага супрацоўніцтва «апушчаны вельмі-вельмі нізка».

Спецслужбы ЗША паведамілі Расіі аб падрыхтоўцы тэракту на тэрыторыі РФ у пачатку сакавіка. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла амбасада ЗША ў Маскве. Таксама з папярэджаннямі выступілі некалькі еўрапейскіх дзяржаў.

Дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў прызнаў, што ЗША папярэджвалі аб падрыхтоўцы тэракту ў месцах масавага збору грамадзян, але інфармацыя насіла агульны характар ​​і «на той момант не пацвердзілася». Па даных газеты The New York Times, ЗША паведамілі Расіі толькі частку наяўнай у іх інфармацыі, каб не раскрываць крыніцу гэтых даных.

Каментары8

  • Вася
    02.04.2024
    Россия знала раньше США и Ирана)))
  • Кастусь
    02.04.2024
    надо было еще самим американцам приехать и обезвредить, а то спецы из мааасквы могли пострадать
  • Mafkees
    02.04.2024
    не дазволіла да канца выявіць тых....

    Нарыжкин,может тебе еще дать ключ от квартиры где деньги лежат? Бездарное отребье умеющее только со студентами воевать.

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць