Грамадства

Да канца года ў Мінску адкрыюцца тры новыя станцыі метро

Вось як яны будуць выглядаць.

Будаўніцтва станцыі мінскага метрапалітэна. Фота: Мінскметрабуд

Пра гэта падчас прамой лініі паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў, адказваючы на пытанне наконт будаўніцтва метро ў раёне плошчы Бангалор. Пра гэта піша «Мінск-Навіны».

«Будаўніцтва метрапалітэна ідзе па плане. Графік напружаны, але выконваецца. У ліпені будуць завершаны будаўніча-мантажныя работы на трох станцыях, пасля чаго пачнуцца пусканаладачныя работы. Мы ўкладваемся ў тэрміны — да канца года ў Мінску запрацуюць тры новыя станцыі», — сказаў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

Сёлета плануецца здаць другі ўчастак трэцяй лініі са станцыямі «Аэрадромная», «Немаршанскі сад», «Слуцкі гасцінец». У далейшым яго развіццё пойдзе ў напрамку Зялёнага Луга, павінны быць пабудаваны станцыі «Парк Дружбы народаў», «Камароўская», «Пярэспа» і «Прафсаюзная».

Праект інтэр'ера станцыі метро «Аэрадромная». Фота: Мінскметрапраект
Праект інтэр'ера станцыі метро «Немаршанскі сад». Фота: Мінскметрапраект
Праект інтэр'ера станцыі метро «Немаршанскі сад». Фота: Мінскметрапраект
Праект інтэр'ера станцыі метро «Слуцкі гасцінец». Фота: Мінскметрапраект

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць