Грамадства11

«Здарыўся пацешны момант». Акцёр Алег Гарбуз згадаў, як яго выклікалі ў КДБ

Былы акцёр Купалаўскага тэатра Алег Гарбуз цяпер жыве ў Польшчы. Але на працу туды ён катаўся і раней — здымкі на «Белсаце», у кіно. У інтэрв'ю «Салідарнасці» ён згадаў, як яго падпрацоўкай цікавіліся ў КДБ.

Фота: архіў Гарбуза

Гарбуза выклікалі ў КДБ у 2010-м.

«Здарыўся пацешны момант, я ўжо працаваў на «Белсаце», і мы з купалаўцамі зняліся ў прамароліках для тэлеканала. Наш КДБ пра гэта даведаўся і мне прызначылі сустрэчу ў кавярні. Гэбісты, праўда, тады былі іншыя.

Мы сустрэліся, і чалавек мяне спытаў: «Алег, як так здарылася, што вы працуеце на «Белсат»?» На што я шчыра адказаў: «Не паверыце — проста пашанцавала».

І шчыра патлумачыў, што наша праца заключаецца не толькі ў тэатры ці кіно, але і ў іншых праектах. На тым і разышліся».

Каментары1

  • Ласкавае Цялё
    23.08.2024
    З ўсіх бюджэтных цыцак. І купалаўскі тэатар, і белсат (гэта здалёк паўзірацца).

    Спадар Ян Рудзік, таксама былі бсср бюджэтнік, драбнейшы за спадара Гарбуза, распавядаў ў нейкім джынсавым інтэрвію пра сябе, як лічыўся асьвятляльнікам ў Купалаўскім і там было штату 300 (трыста) чалавек.

    Любы чытачэ, твае гэтыя антырэжымныя героі супраціву здатныя з дабраахвотных ўзаемадзеяньняў хаця самыя прагадавацца?
    Адна спадарыня Ляўчучка была саскочыла з бюджэтаў, па 400 тысячаў праглядаў са спадаром Павуком збірала нейкі час, аж выкараскалася ў франтавых агітбрыгадах, нават з назвай нейкай спадкаемнай савецкай традыцыі.

Цяпер чытаюць

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае2

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмі Мур расказала, як ёй атрымліваецца захоўваць маладосць і фігуру9

Макрон у Ватыкане паціснуў руку Зяленскаму, але не стаў ціснуць Трампу12

Новы трэнд у пластычнай хірургіі: жанчыны ўшываюць сабе ў грудзі «бія-бюстгальтары»7

У Магілёве высекуць ахоўную частку Пячэрскага лесапарку, каб пабудаваць царкву8

Дзеячы культуры наракаюць, што музыкант Пятро Клюеў пазычыў у іх грошы і не аддае месяцамі13

Кітайская армія заняла спрэчны рыф Сэндзі-Кей у Паўднёва-Кітайскім моры12

«Увесь дзень мы будзем абрынаць сайты». Абяцалі мегааперацыю, зрабілі банальную ддос-атаку7

Брат Вальфовіча стаў вайсковым камісарам Мінскай вобласці6

У Іспаніі знайшлі абломкі буйнога карабля часоў Сярэднявечча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае2

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць