Свет44

«Першы ў свеце мёртвы блогер» аказаўся перформансам

Увагу інтэрнэт-карыстальнікаў прыцягнуў канал у тыктоку, які нібыта вядзе мёртвая дзяўчына, а дакладней, яе лічбавы аватар. Аказалася, блогерка «з таго свету» пакуль з гэтага.

@after_life_blog

Что, зачем и почему? #аватар #мертвыйаватар #heygen #арт #перфоманс

♬ original sound - Настя Кузнецова | жизнь после

Сёння ў тыктоку з’явілася відэа «памерлай» Насты Кузняцовай. Аказалася, што яе завуць Даша Свістунова, і яна — акторка, а блог — яе артперформанс, частка сацыяльнага эксперыменту.

Даша кажа, што шукала магчымасці прыцягнуць увагу да пытанняў, якія тычацца кожнага чалавека — як сучасныя тэхналогіі мяняюць успрыманне пра жыццё і смерць, дзе заканчваецца мяжа рэальнасці і пачынаецца віртуальнасць і што значыць пражыць жыццё, калі гэтае жыццё можна сімуляваць. Таксама сэнс перформансу — паказаць, як мы верым усяму таму, што бачым у інтэрнэце і якія наступствы гэта можа мець.

 «Я дзякую за водгукі і падтрымку. Гэты вопыт мяне шмат чаму навучыў, і я спадзяюся, што ён прымусіў задумацца і вас. І памятайце, што мастацтва заўсёды імкнецца задаваць пытанні і правакаваць на разважанні. А мая мэта як актрысы і мастака — выкарыстоўваць розныя формы мастацтва, каб выклікаць эмоцыі і абмеркаванні, якія дапамогуць нам зразумець саміх сябе і свет вакол нас», — сказала Даша.

Каментары4

  • Войтэк
    03.09.2024
    Затое "Машка" новых падпiсчыкау атрымала.... настэмпны- яе кот па мянушцы "Аватар", якi раптам зробiцца лiчбавым аватарам ды будзе хадзiць да сваёй кармушкi: жэрцi свой Вiскас!
  • Дурныя гульні
    03.09.2024
    Цікава, колькі яна пражыве пасля такой гульні са смерцю.
  • Капітан Відавочнасць
    03.09.2024
    Гэта мае назву "Just as planned" - "Так і было задумана" (нібыта).
    Ціктокеры вырашылі хайпануць, запісалі ролік, а далей як пойдзе... Не пайшло: фанаты пазналі актрысу. Прыйшлося апраўдвацца, шукаць глыбокія сэнсы.

Цяпер чытаюць

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам1

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

З паліц крамаў знік папулярны тварог ад «Савушкавага»2

Чалы: Хочацца сказаць словамі Марыі-Антуанэты — няма бульбы, няхай ядуць грэйпфруты і бананы6

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?8

Папа Францішак перад смерцю перадаў 200 тысяч еўра макароннай фабрыцы6

Гродзенка аддала за нарошчаныя валасы амаль пяць тысяч рублёў — за што такія грошы?1

Лаўроў заявіў, што Расія адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША2

БПЦ аслупавала сквер у гістарычным цэнтры Гомеля6

Рубіа: Наступны тыдзень стане крытычным для дасягнення міру ва Украіне16

Парашутыстка захрасла на дрэве ў Маларыцкім раёне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам1

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць