Музыка

Былы ўдзельнік One Direction загінуў, зваліўшыся з трэцяга паверха гатэля ў Аргенціне

Брытанскі спявак і былы ўдзельнік поп-гурта One Direction Ліам Пэйн быў знойдзены мёртвым у Аргенціне, паведамілі мясцовыя ўлады. Паводле паліцыі, 31-гадовы музыка выпаў з трэцяга паверха гатэля Casa Sur у Буэнас-Айрэсе, піша Бі-бі-сі.

Wikimedia Commons

На месца здарэння прыбылі экстраныя службы, але на той момант Пэйн, знойдзены ў двары гасцініцы, ужо памёр.

«Ліам Джэймс Пэйн, кампазітар і гітарыст, былы ўдзельнік гурта One Direction, загінуў сёння пасля падзення з трэцяга паверха гатэля ў раёне Палерма», — гаворыцца ў заяве паліцыі.

Паведамляецца, што да гэтага ў паліцыю паступіла паведамленне пра «агрэсіўныя паводзіны мужчыны, меркавана, які знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў ці алкаголю».

Кіраўнік гарадской службы хуткай медыцынскай дапамогі SAME Альберта Крэсэнці паведаміў мясцоваму тэлебачанню, што ў выніку падзення спявак атрымаў «вельмі цяжкія траўмы, несумяшчальныя з жыццём».

У сталіцу Аргенціны Пэйн прыляцеў на канцэрт іншага былога ўдзельніка One Direction Найла Хорана. Улады Аргенціны пачалі расследаванне і высвятляюць прычыны здарэння.

«Мы падтрымліваем кантакт з мясцовымі ўладамі ў сувязі са справаздачамі аб смерці брытанскага грамадзяніна ў Аргенціне», — гаворыцца ў паведамленні Форын-офіса.

Ліам Пэйн, які нарадзіўся 29 жніўня 1993 года, двойчы быў удзельнікам брытанскага тэлевізійнага шоу X Factor — у 2008 і 2010 гадах. У першы раз суддзя і музычны прадзюсар Сайман Коўэлл параіў яму спачатку скончыць школу, а затым зноў выступіць на конкурсе. У 2010 годзе ён вярнуўся на X Factor і выканаў песню Cry Me a River Джасціна Цімберлэйка, чым уразіў усіх суддзяў. Пасля гэтага ён далучыўся да іншых канкурсантаў — Найла Хорана, Зэйна Маліка, Гары Стайлза і Луі Томлінсана, і яны разам стварылі гурт One Direction.

Гурт не выйграў X Factor, але стаў адным з самых паспяховых у гісторыі поп-музыкі і прадаў больш за 70 мільёнаў альбомаў па ўсім свеце. У 2016 годзе гурт спыніў выступленні, пасля чаго Пэйн і іншыя ўдзельнікі заняліся сольнымі праектамі.

«Ліам быў ключавым удзельнікам гурта. Ён дапамагаў пісаць шмат песень, і, вядома, пасля распаду One Direction у яго была вельмі паспяховая сольная кар'ера», — адзначае музычны аглядальнік BBC Марк Сэвідж.

У 2017 годзе дэбютны сольны сінгл Пэйна Strip That Down заняў трэцяе месца ў брытанскім чарце, а яго сумесная праца з Рытай Орай For You, якая стала саўндтрэкам да фільма Пяцьдзясят адценняў свабоды, увайшла ў топ-10. Ліам Пэйн некаторы час знаходзіўся ў шлюбе з папулярнай брытанскай спявачкай і былой удзельніцай гурта Girls Aloud Шэрыл Коул, якая ў 2017 годзе нарадзіла ад яго сына.

Каментары

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Усе навіны →
Усе навіны

На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку4

У Наваполацку на футбольным матчы ішоў снег ВІДЭА

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень10

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам19

Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна12

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»3

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам2

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць