Вайна22

«Шахед» пад Гомелем мог быць збіты расійскай СПА

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» атрымала дадатковыя пацвярджэнні, што ноччу 8 студзеня пад Гомелем выбухнуў расійскі «шахед», і лічыць, што ён мог быць збіты расійскім падраздзяленнем СПА.

Зыходзячы з даных «Беларускага Гаюна», выбух адбыўся ў 02:02 8 студзеня ў раёне аэрадрома «Зябраўка». Пры гэтым выбух суправаджаўся кароткачасовай успышкай у небе.

Найбольш верагодна тое, што роўна ў 02:02 «шахед», які заляцеў з расійскай Бранскай вобласці і накіраваўся ў бок аграгарадка Кругавец-Калініна, далей сапраўды пайшоў у кірунку Гомеля, дзе быў збіты.

Як мяркуецца, дрон быў збіты падраздзяленнем 1530-га зенітнага ракетнага палка Узброеных сіл Расіі, якое дыслакуецца на аэрадроме «Зябраўка». 

Каментары2

  • Гвяздун
    11.01.2025
    Далётаюцца. Пазабіваюць людзей, а потым так званая "улада" будзе звыкла хлусіць пра "адкуль на нас рыхтавалася нападзеніе".
  • Ганьба
    11.01.2025
    Спіце спакойна, дарагія аматары стабільнасці. Зорныя войны над вашай галавой - не вашага розуму справа.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер3

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў, што Расія адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША2

БПЦ аслупавала сквер у гістарычным цэнтры Гомеля6

Рубіа: Наступны тыдзень стане крытычным для дасягнення міру ва Украіне16

Парашутыстка захрасла на дрэве ў Маларыцкім раёне4

Віла нацысцкага злачынцы Германа Гёрынга прадаецца за 18 мільёнаў еўра1

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер3

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць