Грамадства1111

У Хойніках адкрылі памятны знак у гонар Івана Мележа. На рускай мове

Напярэдадні 104-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, ураджэнца Хойнікшчыны Івана Мележа ў гарадскім парку на алеі «Ганаровыя грамадзяне Хойніцкага раёна» ўшанавалі імя класіка беларускай літаратуры. Справаздачу апублікавала мясцовае выданне.

На Хойнікшчыне працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя 104-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа, піша раёнка.

У Доме культуры прайшла літаратурна-музычная праграма «Пясняр палескай зямлі». А ў парку на алеі «Ганаровыя грамадзяне Хойніцкага раёна» ўшанавалі імя класіка памятным знакам. Летась Мележу было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна».

— Нам варта берагчы памяць пра чалавека, які сваёй творчасцю, любоўю да родных мясцін натхняў пакаленні беларусаў. Імя Івана Мележа носяць вуліцы ў гарадах нашай краіны, школы, тэатр і музей. Сёння мы аддаём даніну павагі славутаму земляку, — адзначыла кіраўнічка раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Людміла Рудчанка, якая адкрывала памятны знак.

Памятны знак класіку беларускай літаратуры ў Хойніках паставілі на рускай мове.

Каментары11

  • Алек. Ру
    13.02.2025
    Белая Русь і Беларусь цалкам процілеглыя рэчы, а Белая Русь і беларуская мова цалкам антаганісты. І кожны ідэолаг баіцца, што раптам у іх глуш прыедуць госці з расійскай глушы і нічога не зразумеюць...
  • Паўлюк
    13.02.2025
    Цікава, калі бі шахед, які ўпаў у цэнтры Хойнікаў пазаўчора, выбухнуў і забіў кагосці з тых цётак на фота - ці яны б заўважылі?
  • Гога
    13.02.2025
    А як ён хацеў? Калі быў пад камунякамі дык і Белая Русь прыйшла.
    Да сапраўднага беларуса Быкава, дай боже, такой ўвагі не будзе.

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць