У Мінску прадаюць кватэру з шыкоўным відам на горад — з ваннага пакоя
Кватэра знаходзіцца ў цэнтры Мінска з відам на набярэжную ракі Свіслач. Назіраць за жыццём сталіцы можна лежачы ў ванне.

Трохпакаёўка, якую прадаюць, месціцца на 22-м паверсе ЖК «Славянскі квартал». Агульная плошча кватэры 140 квадратаў. Кухня-гасцёўня адносна невялікая — 23 м².
Як пазначана ў аб'яве, дызайн кватэры выкананы ў стылі fusion.

У кухні-гасцёўні дызайнеры спалучылі грэцкі, класічны і сучасны стылі. На сценах вісяць статуі атлантаў ручной працы, выкананыя па спецзаказе.
Адзін з ванных пакояў выкананы ў стылі хай-тэк з элементамі мадэрну.

У апісанні пазначана, што ў апартаментах зроблена прафесійная гукаізаляцыя, убудаваная сістэма кандыцыянавання Aeronic і падлогі з падагрэвам.

Малы спальны пакой (28,5 м²) і прыхожая выкананы ў класічным еўрапейскім стылі.
Але галоўная фішка гэтай кватэры хаваецца ў іншым памяшканні. З другой спальні, якая мае плошчу 38 м², ёсць выхад у ванны пакой на 12 м² з панарамнымі вокнамі.

Лежачы ў ваннай, гаспадар кватэры можа атрымліваць асалоду ад віду на Мінск.

Апроч ваннай, туалета, бідэ і рукамыйніка, тут ёсць прасторная душавая кабіна.
Кватэра абсталяваная сантэхнікай фірмы Villeroy&Boch. Просяць за апартаменты 490 тысяч даляраў, што каля 3500 даляраў за квадрат.
Каментары
цешыцца (кім-чым) мець (атрымліваць) асалоду (уцеху) (ад каго-чаго)
наслаждаться прекрасными стихами — з асалодай чытаць (слухаць) цудоўныя вершы